Айкідо і драка на вуліцыЧаста пытаюцца ці можна выкарыстоўваць айкідо ў бойцы на вуліцы?

З нашага пункту гледжання, у бойцы на вуліцы можна выкарыстаць любое мастацтва бою. Аднак пры гэтым эфектыўнасць вашых дзеянняў вызначаецца не столькі самой баявой сістэмай, колькі ўзаемадзеянем трох фактараў.

Гэта:

  1. Вашымі маральна-валявымі якасцямі – ці гатовы вы счапіцца на вуліцы і перамагчы.
  2. Методыкай трэніровак – ці бярэ на ўлік інструктар магчымасць рэальнага выкарыстання тых звычак, якія вы набываеце на занятках. Пры гэтым, калі ў залі атака распачынаецца агрэсіўна, хутка і дакладна, то вы адчуваеце гэткі ж стрэс, як і ў сапраўдным канфлікце на вуліцы. З цягам часу мяжа паміж залай і вуліцай размываецца, і на вуліцы вы можаце дзейнічаць гэтак жа спакойна, як і на трэніроўцы.
  3. Прыярытэтамі, якія вылучае інструктар на айкідо трэніроўках.

Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Таксама глядзіце

Падзяліцеся