Майстэрства айкідо можна вывучаць і дасканаліць усё жыццё. Бо для таго, каб атрымаць першы дан, трэба быць старэйшым за 15 год і мець не менш за пяць год практычных заняткаў. Удасканаліць сваё майстэрства можна і за кошт удзелу ў спецыяльных айкідо семінарах.

Фотагалерэя

Прапануем вашай увазе фотасправаздачы пра трэніроўкі і семінары, якія праводзіліся на падмурку клуба Муманкан, а таксама пра айкідо семінары, у якіх бралі ўдзел нашыя навучэнцы.

Што сабой уяўляе айкідо семінар?

Семінар ёсць важным кампанентам на шляху сур'ёзнага вывучэння айкідо. Гэткія мерапрыемствы часта ладзяцца ў вялікіх гарадах і загадзя плануюцца так, каб у семінары мог узяць удзел кожны, хто пажадае. Айкідо семінар мае сваёй мэтай азнаёміць вучняў з пэўнымі асаблівасцямі выканання тэхнік айкідо, якія кожны можа выпрабаваць, паўтарыўшы за інструктарам, а потым рэгулярна ўдасканальваць у сваіх штодзённых трэніроўках.

Для каго прызначаны семінар? У першую чаргу айкідо семінар – гэта спосаб аб'яднаць, сабраць у адным месцы прадстаўнікоў розных накірункаў айкідо і наладзіць паміж імі плённы абмен досведам. Таму ўдзел у семінары будзе карысным як для айкідокі-пачаткоўца, так і для спецыяліста з шматгадовым вопытам.

Як праходзіць семінар?

Семінар праводзіць спецыяльна запрошаны майстар, які ўжо дасягнуў у майстэрстве айкідо значных вяршынь. Цягам некалькі дзён, пакуль ідзе семінар, студэнты бяруць удзел у некалькіх трэніроўках. На занятках майстар дзеліцца сваім досведам, а ўдзельнікі імкнуцца запазычыць у яго варыянты выканання той ці іншай тэхнікі айкідо для ўдасканальвання свайго майстэрства. Таму падчас семінару трэба ўважліва сачыць, як майстар выконвае прыёмы. Апроч таго ў кожнага ўдзельніка ёсць магчымаць выпрабаваць асабістую тэхніку, зразумець, у чым яе моц ці кволасць, атрымаць адказы на пытанні, параўнаць тэхнікі розных школ айкідо.

Тыя, хто ўжо раней браў удзел у айкідо семінарах, могуць пераканаўча сказаць, што яны атрымалі максімум досведу, звычак, ведаў і душэўнай раўнавагі. Пасля кожнага семінару з'яўляецца вялікае жаданне далей удасканальвацца. Бо айкідо – гэта не проста захапленне. Айкідо – гэта стыль жыцця.

Таксама глядзіце

Падзяліцеся