Дата друку: 20 ліпеня 2021.

Дадзенае Пагадненне вызначае ўмовы выкарыстання Карыстальнікамі матэрыялаў і сэрвісаў сайта Клуба Айкідо Муманкан www.aikido.by (далей – "Сайт").

1. Агульныя ўмовы

1.1. Выкарыстанне матэрыялаў і сэрвісаў Сайта рэгулюецца нормамі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1.2. Дадзенае Пагадненне ёсць публічнай афэртай. Атрымаўшы доступ да матэрыялаў Сайта, лічыцца, што Карыстальнік далучыўся да дадзенага Пагаднення.

1.3. Адміністрацыя Сайта мае права ў любы момант аднабакова змяняць умовы дадзенага Пагаднення. Гэткія змены набываюць сілу па сканчэнні 3 (Трох) дзён ад моманту размяшчэння новай версіі Пагаднення на Сайце. Калі Карыстальнік не згодны са зробленымі зменамі, ён абавязаны адмовіцца ад доступу да Сайта, спыніць выкарыстанне матэрыялаў і сэрвісаў Сайта.

2. Абавязкі Карыстальніка

2.1. Карыстальнік пагаджаецца не рабіць захады, якія могуць разглядацца як парушэнні беларускага заканадаўства альбо нормаў міжнароднага права, у тым ліку ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, аўтарскіх і/альбо сумежных правоў, а таксама любыя дзеянні, якія вядуць альбо могуць прывесці да парушэнняў нармальнай працы Сайта ці сэрвісаў Сайта.

2.2. Выкарыстанне матэрыялаў Сайта без згоды Праваўладальніка не дазваляецца. Для правамернага выкарыстання матэрыялаў Сайта неабходна заключэнне ліцэнзійных пагадненняў (атрыманне ліцэнзій) з Праваўладальнікам.

2.3. Пры цытаванні матэрыялаў Сайта, у тым ліку і аўтарскіх твораў, якія знаходзяцца пад аховай, спасылка на Сайт абавязковая.

2.4. Каментары ды іншыя запісы Карыстальніка на Сайце не павінны супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і агульнапрынятым нормам маралі і абычайнасці.

2.5. Карыстальнік папярэджаны пра тое, што Адміністрацыя Сайта не нясе адказнасці за наведанне ім знешніх рэсурсаў, спасылкі на якія могуць утрымлівацца на Сайце.

2.6. Карыстальнік пагаджаецца з тым, што Адміністрацыя Сайта не нясе адказнасці і не мае наўпроставых ці ўкосных абявязкаў перад Карыстальнікам у сувязі з любымі магчымымі альбо ўзнікшымі стратамі, звязанымі са зместам Сайта, рэгістрацыяй аўтарскіх правоў і звесткамі пра гэткую рэгістрацыю, таварамі ці паслугамі, даступнымі на Сайце альбо атрыманымі праз знешнія сайты ці рэсурсы альбо іншыя кантакты Карыстальніка, у якія ён увайшоў, выкарыстаўшы размешчаную на Сайце інфармацыю ці спасылкі на знешнія рэсурсы.

2.7. Карыстальнік прымае палажэнне пра тое, што ўсе матэрыялы і сэрвісы Сайта ці любая іх частка могуць суправаджацца рэкламай. Карыстальнік пагаджаецца з тым, што Адміністрацыя Сайта не нясе якой-небудзь адказнасці і не мае якіх-небудзь абавязкаў у сувязі з гэтай рэкламай.

3. Выкарыстанне файлаў cookie

3.1. Сайт ужывае кампаненты трэціх асобаў, якія могуць выкарыстоўваць файлы cookie, тэгі, пікселі і аналагічныя тэхналогіі адсочвання, а так сама іншыя невялікія тэкставыя файлы ("cookie"). Файлы cookie могуць выкарыстоўвацца на вашым прыстасаванні, у браўзеры альбо на нашым Сайце дзеля персаналізацыі досведу Карыстальніка, аналізу парадку выкарыстання Сайта, забеспячэння бяспекі Сайта.

3.2. Файлы cookie маюць важнае значэнне ў справе палягчэння і паляпшэння зручнасці карыстання вэб-сайтамі, і якія, у выпадку выдалення альбо блакіроўкі, могуць зрабіць некаторыя веб-сайты ці адпаведныя іх функцыі недасяжнымі для карыстальнікаў. Cookie захоўваюцца на кампутары ці мабільным прыстасаванні, якое выкарыстоўвае Карыстальнік, цягам адпаведнага часу, у залежнасці ад іх тыпу. Большасць файлаў cookie не збірае інфармацыю, што ідэнтыфікуе чалавека індывідуальна, а толькі агульную інфармацыю пра Карыстальніка, яго месцазнаходжанне і спосабы доступу да Сайта.

3.3. Калі Карыстальнік ня згодны з выкарыстаннем адпаведных відаў файлаў cookie, ён можа заблакаваць cookie у настройках свайго браўзера, альбо наогул адмовіцца ад доступу да Сайта. Калі Карыстальнік вырашыць заблакаваць файлы cookie у настройках браўзера, ён зможа карыстацца Сайтам, але некаторыя функцыі могуць быць абмежаваныя.

4. Іншыя ўмовы

4.1. Усе мажлівыя спрэчкі, якія вынікаюць з дадзенага Пагаднення альбо звязаныя з ім, падлягаюць вырашэнню ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4.2. Нішто ў Пагадненні не можа разумецца як усталяванне паміж Карыстальнікам і Адміністрацыяй Сайта агенцкіх адносін, адносін таварыскасці, адносін сумеснай дзейнасці, адносін асобнага найму, альбо нейкіх іншых адносін, якія наўпрост не прадугледжаныя Пагадненнем.

4.3. Прызнанне судом якога-небудзь палажэння ў Пагадненні несапраўдным ці не падлягаўшым прымусоваму выкананню не цягне за сабой несапраўднасці іншых пунктаў Пагаднення.

4.4. Бяздзейнасць з боку Адміністрацыі Сайта ў выпадку парушэння кім-небудзь з Карыстальнікаў палажэнняў Пагаднення не пазбаўляе Адміністрацыю Сайта права пазней распачаць адпаведныя дзеянні ў абарону сваіх інтарэсаў і абарону аўтарскіх правоў на матэрыялы Сайта, якія знаходзяцца пад аховай у адпаведнасці з заканадаўствам.


Карыстальнік сцвярджае, што азнаёмлены з усімі пунктамі дадзенага Пагаднення і безумоўна прымае іх.

Падзяліцеся