Атэстацыйныя праграмы ў айкідо і Каторы Сінта-ру
На гэтай старонцы пададзеныя атэстацыйныя праграмы айкідо і Каторы Сінта-ру для іспытаў на вучнёўскія ступені (Кю) у Клубе Айкідо Муманкан. У аснову праграмаў айкідо пакладзены патрабаванні Сусветнага Цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё. Тым не менш, праграма іспытаў па айкідо шырэйшая і ўтрымлівае шэраг дадатковых патрабаванняў, якія адсутнічаюць у стандартнай праграме іспытаў Хомбу Дадзё. Таму, калі вы займаецеся ў іншай школе айкідо, то нашыя праграмы могуць вам не падыйсці.
Атэстацыйныя праграмы
Айкідо
Спампаваць праграму айкідо іспытаў на 6 кю /жоўты пояс/.
Спампаваць праграму айкідо іспытаў на 5 кю /чырвоны пояс/.
Спампаваць праграму айкідо іспытаў на 4 кю /зялёны пояс/.
Спампаваць праграму айкідо іспытаў на 3 кю / /.
Спампаваць праграму айкідо іспытаў на 2 кю /фіялетавы пояс/.
Спампаваць праграму айкідо іспытаў на 1 кю /карычневы пояс/.
Каторы Сінта-ру
Спампаваць праграму іспытаў па Каторы Сінта-ру.
Некаторыя звесткі пра іспыты ў айкідо
- Недарэчна набівацца на іспыты. Інструктар уважліва назірае за ўсімі вучнямі і сам прапануе вам трымаць іспыты, калі ўбачыць, што вы адпавядаеце атэстацыйным патрабаванням.
- Іспыты ў айкідо – гэта справа добраахвотная. Вы можаце адмовіцца.
- Між ступенямі ў айкідо існуюць адпаведныя часовыя межы. Гэта значыць вы не можаце ў адзін дзень здаць адразу два іспыты, прыкладам, і на 6 кю, і на 5 кю.
- Перад іспытамі праводзіцца залік, падчас якога інструктар назірае, як прэтэндэнты выконваюць праграмныя патрабаванні, робіць заўвагі, выпраўляе памылкі і дае парады.
- Звычайна, іспыты ў айкідо здаюць некалькі навучэнцаў, якія падзяляюцца на пары. Хто з пары будзе першым выконваць тэхніку, вы вырашаеце з сваім партнёрам самастойна.
- Калі ў вас няма партнёра, то:
- альбо вам будзе прызначаны партнёр з ліку старэйшых навучэнцаў;
- альбо вы будзеце здаваць іспыты ў тройцы.
- Таго, хто выконвае тэхніку, называюць торы, а ягонага асістэнта – уке. Трэба ўлічваць, што на іспытах у айкідо ацэньваюцца не толькі дзеянні торы, але і дакладнасць паводзінаў уке, паколькі ён павінны стварыць умовы, неабходныя для выканання канкрэтнага прыёму.
- Цягам іспытаў інструктар называе толькі тып атакі і тэхніку, якую вы маеце прадэманстраваць. Падказкі не дазваляюцца.
- Уке атакуе спачатку правай, а потым левай рукой. Калі іспыты здаюць тры навучэнцы, а таксама пры выкананні дзюі-ваза (рандоры), адзін з уке атакуе правай рукой, другі – левай.
- Калі тэхніка айкідо дапускае два варыянты выканання (аматэ і ўра), то спачатку торы паказвае варыянт аматэ, потым – варыянт ура.
- Тэхніку трэба выконваць бесперапынна пакуль вам не будзе дана каманда спыніцца ці памяняцца.
- Пасля паспяховай здачы іспытаў вы атрымаеце дыплом, дзе будзе пазначана нададзеная вам ступень.
- Калі вы з'яўляецеся чальцом Беларускай Федэрацыі Айкідо, то нададзеная вам ступень таксама будзе запісана ў ваш будо-пашпарт.
- Перад іспытамі, калі ласка, звярніце ўвагу на свой знешні выгляд. Вы павінны выглядаць ахайна, вашае кімано павінна быць чыстым і, пры неабходнасці, адпрасаваным.
Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.
Таксама глядзіце