Расклад айкідо заняткаў
Расклад айкідо заняткаў у залах Мінска, Віцебска і Наваполацка.
Абярыце свой горад.
Каб пачаць трэніравацца вам неабходна:
- Патэлефанаваць інструктару (гл. кантакты інструктароў клуба Муманкан).
- Прыехаць у залу і пачаць трэніравацца.
Для пачаткоўцаў першая трэніроўка бясплатна.
Заўвагі.
1) Калі ў вас няма кімано, то можна займацца ў спартыўным касцюме. Адзенне павінна быць чыстым і ахайным. Абавязкова з сабой мець зменны абутак для ўваходу ў залу. Трэніроўкі праходзяць басанож.
2) Калі пасля трэніроўкі вы жадаеце ўзяць душ, вазьміце з сабой купальныя прылады.
Таксама ў нас ёсць індывідуальныя заняткі айкідо. Час, месца і ўмовы індывідуальных заняткаў абгаворваюцца з інструктарам асобна.
Аптымальная частата і працягласць заняткаў айкідо – тры разы на тыдзень па 1-1.5 гадзіны. Як правіла, патрэбна не менш за 5 год упартых трэніровак дзеля таго, каб вытрымаць іспыты на першы дан.
Айкідо ў Мінску
СДЮШАР №7 спартыўных адзінаборстваў, вул. Караля 7, Мінск
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
20:00 – 21:00 | x | 20:00 – 21:00 | x | 20:00 – 21:00 | x | x |
21:00 – 22:00 | 21:00 – 22:00 | 21:00 – 22:00 |
Айкідо ў Віцебску
Спартыўны клуб "Святагор", пр. Будаўнікоў 3, корп. 2, Віцебск
Айкідо ў Наваполацку
Спарткомплекс "Атлант", вул. Маладзёжная 49А, Наваполацк
Таксама глядзіце