ГалоўнаяТыповыя пытанні пра айкідо.
Тут сабраны найбольш частыя пытанні пра айкідо, клуб Муманкан, працэс трэніроўкі ды мастацтвы бою.
- Пра айкідо.
- Пра клуб Муманкан.
- Пра вопратку.
1. Пытанні пра айкідо і мастацтвы бою

Чым ёсць айкідо?
Айкідо – гэта баявое адзінаборства, створанае О-Сэнсэем Марыхеем Уэсібам у 30-х гг. XX стагоддзя. З тэхнічнага пункту гледжання айкідо ўяўляе сабой сінтэз розных адзінаборстваў і заснавана на прынцыпе выкарыстання сілы ды інэрцыі праціўніка супраць яго самога.
Гэта дазваляе хутка і эфектыўна нейтралізаваць канфлікт. У больш шырокім сэнсе айкідо – гэта не проста баявая сістэма, гэта прынцып дзеяння ў любым канфлікце, які дазваляе захаваць раўнавагу сіл у руху і ажыццяўляць бесперапынны кантроль за дзеяннямі праціўніка.
Надпіс айкідо складаецца з трох іерогліфаў: Ай-Кі-До. Іерогліф Ай – гэта гармонія, Кі – гэта энергія духу альбо жыццёвая энергія, До – гэта шлях. Такім чынам, надпіс айкідо можна перакласці гэтак: "шлях гармоніі духу". Больш падрабязна »
У Клубе Айкідо Муманкан кожны вучань павінны мець медыцынскую даведку пра стан свайго здароўя, у якой павінна быць напісана: "Да заняткаў айкідо супрацьпаказанняў няма". Больш падрабязна »
Якія абмежаванні ўзросту для заняткаў айкідо?
Заняткі айкідо можа пачаць любы, хто пажадае. Верхняя мяжа ўзросту не абмежавана. Айкідо ўнікальна тым, што пачаць ім займацца можна ў любым узросце. Аднак вы павіны разумець, што больш уражлівых вынікаў можна дасягнуць, пачаўшы трэніроўкі ў маладым ці падлеткавым узросце. Да трэніровак у Клубе Айкідо Муманкан дапускаюцца дзеці, не маладзейшыя за 10 год.
З якім узроўнем фізічнай падрыхтоўкі можна пачынаць трэніроўкі?
Пачынаць трэніроўкі айкідо можна з любым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі. Праграма заняткаў пабудавана ад простага да бальш складанага, дынамічныя ды інтэнсіўныя заданні чаргуюцца з больш павольнымі. У выніку ваш арганізм паступова адаптуецца да фізічна больш складаных прыёмаў і практыкаванняў. Да таго ж, з дапамогай айкідо вы можаце значна палепшыць свой фізічны стан. Таму не саромцеся, тэлефануйце і прыходзьце.
Не. Спарынгаў у айкідо няма. Неабходна разумець, што айкідо – гэта не спорт. Тут няма правілаў, тут няма абмежаванняў. Больш падрабязна »
Ці эфектыўна айкідо супраць атакі нагамі?
Усё залежыць ад методыкі выкладання айкідо. Напрыклад, у нашым клубе ў праграме вывучаецца каратэ. Таму мы засвойваем як тэхніку нанясення ўдараў нагамі, так і спосабы абароны ад гэткіх удараў.
З нашага пункту гледжання, у бойцы на вуліцы можна выкарыстаць любое баявое адзінаборства. Аднак пры гэтым эфектыўнасць вашых дзеянняў вызначаецца не столькі самой баявой сістэмай, колькі ўзаемадзеянем трох фактараў. Больш падрабязна »
Кожны з інструктароў навучае інакш. Дык які шлях правільны?
Правільны шлях той, што падыходзіць вам.
З мноства кніжак пра айкідо мы абралі тыя, з якімі рэкамендуем вам пазнаёміцца ў першую чаргу. Больш падрабязна »
Прапануем вашай увазе некалькі спасылак на рэсурсы, прысвечаныя айкідо, мастацтвам бою, усходнім і спартыўным адзінаборствам, спасылкі на сайты спартыўнай тэматыкі, а таксама на вэбсайты нашых сяброў і партнёраў. Больш падрабязна »2. Пытанні пра клуб айкідо Муманкан і працэс трэніроўкі
У айкідо існуе шмат абавязковых правілаў, якія крыху нязвыклыя для еўрапейца, тым не менш, іх неабходна прытрымлівацца на трэніроўцы. Больш падрабязна »
Такім чынам, вы вырашылі прыйсці ў клуб Муманкан на сваю першую трэніроўку айкідо. Мы дамо вам некалькі простых рэкамендацый і парад, якія дазволяць вам хутчэй прызвычаіцца да нязвыклых абставінаў. Больш падрабязна »
Кожная трэніроўка айкідо пачынаецца з вітання – узаемнага паклону. Сэнсэй і вучні робяць паклон адзін аднаму. Вучні кажуць: "Анегай шымас", што азначае калі ласка, дазвольце мне займацца з вамі. Потым пачынаецца размінка. Больш падрабязна »
На трэніроўках ў Клубе Айкідо Муманкан вывучаецца работа з бакенам, дзё, танта. Акрамя класічнай работы са зброяй у нашым клубе вывучаюцца тэхнікі Каторы Сінта-ру. Больш падрабязна »
У падмурак праграмаў пакладзены патрабаванні Сусветнага Цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё. Тым не менш, праграма іспытаў Клуба Айкідо Муманкан шырэйшая і ўтрымлівае шэраг дадатковых патрабаванняў, якія адсутнічаюць у стандартнай праграме іспытаў Хомбу Дадзё. Больш падрабязна »
Эмблема Клуба Айкідо Муманкан пабудавана на спалучэнні трох геаметрычных фігур – круга, трохкутніка і квадрата. Паколькі гэта тры найдасканалыя прапорцыі, у спалучэнні якіх адлюстравана цэласнасць філасофіі айкідо. Больш падрабязна »3. Пытанні пра вопратку для айкідо
Абраўшы кімано для штодзённых трэніровак звычайна арыентуюцца на тры параметры: рост чалавека, шчыльнасць і матэрыял тканіны. Больш падрабязна »
Існуе некалькі спосабаў, як завязаць обі. Мы прадэманструем адзін з найбольш распаўсюджаных спосабаў. Яго вартасць у тым, што вузел атрымліваецца трывалым і пляскатым. Больш падрабязна »
Калі вы хочаце, каб айкідо-гі праслужыла як мага больш, а на занятках айкідо вы выглядалі прыгожа і ахайна, неабходна ведаць, як правільна даглядаць сваё кімано. Больш падрабязна »Таксама глядзіце