Рэсурсы з галіны айкідо і адзінаборстваў
Прапануем вашай увазе некалькі спасылак на рэсурсы, прысвечаныя айкідо, мастацтвам бою, усходнім і спартыўным адзінаборствам, спасылкі на сайты спартыўнай тэматыкі, а таксама на вэбсайты нашых сяброў і партнёраў.
Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё – міжнародны цэнтар у Токіё для вывучэння і папулярызацыі айкідо. Фонд Айкікай заснаваў непасрэна сам Марыхей Уэсіба (1883-1969), які да сваёй смерці ўзначальваў яго. Таму Айкідо Айкікай лічыцца афіцыйным нашчадкам гэтага мастацтва бою і максімальна набліжаны менавіта да таго айкідо, якое Ўэсіба выкладаў у свае апошнія гады.
Беларуская Федэрацыя Айкідо (БФА) – гэта грамадская ўстанова, якая ўтворана ў красавіку 1995 году і афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Мэта БФА – распаўсюджанне айкідо, як практыкі маральнай і фізічнай дысцыпліны, скіраванай на ўсебаковае развіццё асобы.
The Karate Blog. Блог пра каратэ (на ангельскай мове). Тут сабрана ўсё, што вам неабходна ведаць пра гэта мастацтва бою: парады, як практыкавацца ў каратэ, яны дапамогуць палепшыць вашыя навыкі, рэкамендацыі, як набыць неабходны рыштунак, а таксама меркаванні людзей, якія дзеляцца сваім вопытам і ведамі.
Цэнтар айкідо і джыу-джыцу Гасінкан афіцыйна прадстаўляе інтарэсы міжнародных арганізацый і школ мастацтваў бою і праводзіць навучаньне ў наступных кірунках баявых адзінаборстваў: Бушынкан дзю-дзюцу (Bushinkai International), Сэйкай-Дзюдакай дзю-дзюцу (МАБМ Seikai Judokai), Бразільскае джыу-джыцу Андрэ Мантэйры (накірунак Карлсан Грэйсі Рэвалюшан), Матоха-йошын-ру дзю-дзюцу, Джукашын-ру дзю-дзюцу, Дайта-ру айкі-дзю-дзюцу Такумакай, Рэальнае Айкідо (WCRA).
Таксама глядзіце