Каторы Сінта-ру
Каторы Сінта-ру – гэта японскае мастацтва бою і фехтавання рознымі відамі зброі (меч, шост, нож, нагіната ды інш.). Вывучэнне Каторы Сінта-ру паляпшае каардынацыю і павялічвае рэакцыю, таму заняткі айкідо і Каторы Сінта-ру добра пасуюць адзін аднаму.
Дэманстрацыя тэхнік Каторы Сінта-Ру
Ката з нагінатай
Гісторыя школы Каторы Сінта-ру
Школа Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-Ру заснавана Іідзаса Цёісаі Тэнао (1387-1488) у 1447 годзе і ёсць адной з найстаражытнейшых школ традыцыйных японскіх мастацтваў бою. Назву школы можна перакласці гэтак: "Ваярская традыцыя боскага шляху".
Напрыканцы перыяду Эдо (сярэдзіна 19-га стагоддзя) галавой сям'і Іідзаса і нашчадкам заснавальніка быў Сюрынасукэ Марысада. Але ў Марасады не было сына, які б мог ачоліць школу Каторы Сінта-ру. Таму пасля ягонай смерці ў 1896 годзе кіраўніком Каторы стаў найстарэйшы вучань – Ямагучы Энамота. У 1917 годзе Ямагучы Энамота памёр. Школу Каторы Сінта-ру ўзначаліў прыёмны сын Іідзасы Марысады – Іідзаса Кіндзіра. Потым кіраванне школай атрымаў у спадчыну ягоны сын Іідзаса Ясусада, сучасны кіраўнік Каторы.
Зараз Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру падзяляецца на дзьве галіны:
- Накірунак паслядоўнікаў Сіхана Кавасакі – сэнсэя Ёсіё Сугіно (1904-1998).
- Накірунак, які ўзначальвае Сіхан Нарыта, – сэнсэя Рысукэ Атакэ (1926-2021).
Па-за межамі Японіі больш вядомы накірунак Ёсіё Сугіно.
Правілы школы Каторы Сінта-ру забараняюць навучэнцам браць бой з асабістых матываў. Гэтая забарона абгрунавана тым, што сапраўдны бой – пытанне жыцця і смерці, таму адзін з удзельнікаў дуэлі непазбежна загіне.
Акрамя мастацтва валодання мячом, шастом, бо, нагінатай, вучні навучаюцца астраноміі, геаграфіі, шпіёнству. Кожны кандыдат пры паступленні ў школу Каторы Сінта-ру павінен падпісаць клятву, у якой гаворыцца, што ён згодны з палітыкай школы і будзе няўхільна яе прытрымлівацца.
Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.
Таксама глядзіце