Скончыўся чарговы трэніровачны сезон у клубе Муманкан. Сцісла абагульнім яго вынікі.

  1. У красавіку 2013 году Віталь Голешаў, кіраўнік Клуба Айкідо Муманкан, паспяхова вытрымаў іспыты на IV Дан Айкідо Айкікай. Яшчэ раз віншуем Віталя Юр'евіча і зычым яму не спыняцца на дасягнутым, а таксама жадаем далейшых поспехаў у развіцці айкідо ў Беларусі.
  2. Традыцыйна вучні клуба Муманкан узялі ўдзел у штогадовым навучальна-атэстацыйным семінары, які правёў Макота Іта, інструктар Сусветнага Цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё.
  3. У мінулым сезоне 23 прадстаўнікі нашага клубу паспяхова вытрымалі кваліфікацыйныя экзамены. З іх – 6 студэнтаў здалі экзамен на 4 кю, 6 студэнтаў здалі экзамен на 5 кю і 11 навучэнцаў – на 6 кю айкідо. Мы віншуем усіх, хто атэставаўся, зычым ім упартасці, цярплівасці і новых адкрыццяў на Шляху Айкідо.
  4. Калі вас цікавіць практычны бок айкідо, запрашаем пачаткоўцаў да трэніровак! У клубе Муманкан кожная трэніроўка для вас будзе цікавай, змястоўнай і плададайнай.

Віталь ГолешаўШаноўныя калегі! З 1 чэрвеня да 15 жніўня 2013 году ў Клубе Айкідо Муманкан абвяшчаюцца летнія вакацыі. У Мінску ў гэты перыяд трэніровак не будзе. Пра дакладную дату пачатку трэніровак мы дадаткова паведамім. Пра змены раскладу заняткаў у Віцебску і Наваполацку можна даведацца патэлефанаваўшы непасрэдна кіраўнікам філіялаў.

Любыя пытанні пра работу клуба Муманкан вы заўсёды можаце задаць праз электронную пошту: aikido.by@gmail.com>.

Жадаем вам прыемнага адпачынку! Чакаем вас на татамі ў жніўні!

Таксама глядзіце

Падзяліцеся