"Знойдуцца людзі, якія ... скажуць: «Гвалтам нічога ня вырашыш».
Гэта вельмі журботна. На могілках зашмат добрых людзей, каго ачмурыў
гэты абманны аргумент. Гвалт заўсёды быў канчатковым аргументам...
Вам не павінны падабацца гвалт, але вы мусіце быць готовыя да яго."

(Фрэдрык Дж. Лоўрэт, Сакрэты японскай стратэгіі).

Калі вы:

  • цікавіцеся ўсходнімі адзінаборствамі;
  • жадаеце авалодаць прыёмамі самаабароны;
  • жадаеце ўмацаваць сваё здароўе і захаваць яго на доўгія гады;
  • імкнецеся ісці шляхам духоўнай гармоніі ды фізічнай дасканаласці.

Айкідо – гэта тое, што вам патрэбна!

Абвяшчаем набор у групы айкідо для пачаткоўцаў.

Чым ёсць айкідо?

Даць адказ на гэтае пытанне ў дзьвух словах няпроста. Гэта і баявая тэхніка, якая дазваляе эфектыўна супрацьстаяць праціўніку, і магчымасць падтрымліваць сябе ў файнай фізічнай і псіхалагічнай форме, і шлях пазнання ўсходняй культуры, філасофіі ды светапогляду.

Першая трэніроўка бясплатна! Дык чаму б не паспрабаваць? Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Заняткі ў Клубе Айкідо Муманкан – гэта ўнікальны шанец не толькі стаць спрытным і дужым, дакладным і сабраным, але і магчымасць засвоіць практычны бок айкідо, каб здолець абараніць сябе на вуліцы. Хто б ты не быў – пяшчотная дзяўчына ці студэнт, бізнэсовец ці шэраговы офісны супрацоўнік, спартсмен ці майстр адзінаборстваў – мы будзем рады табе, бо самы доўгі Шлях заўсёды пачынаецца з першага кроку.

Мы прыкладзем усе намаганні дзеля таго, каб кожная трэніроўка айкідо для вас была цікавай, змястоўнай і плададайнай.

Таксама глядзіце

Падзяліцеся