Сябры! У Клубе Айкідо Муманкан скончыўся трэніровачны сезон 2017-2018, і згодна з традыцыяй мы маем намер коратка абагульніць яго асноўныя вынікі, паведаміць пра падзеі і значныя вынікі.

  1. У лістападзе 2017 у Санкт-Пецярбургу прайшлі здымкі перадачы "Айкідо на вуліцы і ў спарынгах супраць спэцназу". Перадача падрыхватана відэаканалам "Баявыя батанікі" і цалкам прысвечана Клубу Муманкан і нашаму падыходу да айкідо трэніровак. Паглядзець відэазапіс можна на YouTube альбо на нашым сайце на старонцы "Айкідо і спантанная атака, наш погляд".

    Удзелькіні перадачы Айкідо на вуліцы і ў спарынгах супраць спэцназу

  2. У снежні 2017 году ў клубе адбыўся другі семінар па Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру пад кіраўніцтвам Сяргея Патапкава.
  3. У красавіку 2018 у Мінску прайшоў штогадовы міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта (VI Дан Айкідо, інструктар Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё). Наш навучэнец, Вадзім Лешчык, паспяхова здаў іспыт на 1 Дан Айкідо Айкікай. Віншуем!
  4. У траўні 2018 году ў Сочы адбыўся айкідо семінар пад кіраўніцтвам кіраўніка Клуба Муманкан Віталя Голешава. Пададзім водгук Максіма Козыра, аднаго з удзельнікаў таго семінару: "Семінар прайшоў вельмі прадукцыйна і цікава, добрая ўдарная тэхніка, новыя ўваходы, увогулле, мне надта спадабалася".
  5. У мінулым трэніровачным сезоне 11 нашых навучэнцаў вытрымалі кваліфікацыйныя іспыты на розныя вучнёўскія ступені айкідо. Віншуем усіх, хто атэставаўся, і жадаем наступных поспехаў!

У ліпені і жніўні 2018 у Клубе Муманкан летнія вакацыі. У гэты перыяд трэніровак ня будзе. Пра пачатак заняткаў мы паведамім на сайце і ў сацсетках. Сачыце за навінамі.

Да сустрэчы ў верасні!

Таксама глядзіце

Падзяліцеся