Вынікі трэніровачнага сезону 2016-17 у клубе Муманкан
Вось і закончыўся трэніровачны сезон 2016-2017 у клубе Муманкан. Ён атрымаўся надзвычайна плададайным і насычаным.
Коратка абагульнім яго асноўныя вынікі.
- У снежні 2016 на падмурку нашага клубу прайшоў першы ў Мінску семінар па Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру пад кіраўніцтвам Сяргея Патапкава (дырэктар рэгіянальнага развіцця, член тэхнічнай камісіі Еўразійскай Федэрацыі Айкібудо і Каторы Сінта-ру, член Шыбу Каторы, старшы трэнер-выкладчык Цэнтра баявых мастацтваў, ТСКСР 3 Дан).
- У снежні 2016 у Мінску мы ўзялі ўдзел у навучальна-атэстацыйным айкідо-семінары пад кіраўніцтвам старшыні БФА Андрэя Мастоўнікава.
- У лютым 2017 у Віцебску пад кіраўніцтвам Віталя Голешава для прадстаўнікоў Клуба Баявых Мастацтваў Сін Ган Дадзё прайшлі адкрытыя заняткі па айкі-дзюцу (накірунак самаабороны – айкі-дзюцу Муманкан).
- У сакавіку 2017 у Мінску адбыўся міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта. Прадстаўнікі Клуба Айкідо Муманкан узялі ў ім удзел. З іх: Аляксандар Жынь і Вячаслаў Аграднічэўскі вытрымалі іспыты на 1 Дан Айкідо Айкікай, а Аляксей Папоў, Марыя Аляксандрава і Сяргей Аляксандраў паспяхова здалі іспыты на 2 Дан Айкідо Айкікай. Шчыра віншуем!
- 13 траўня 2017 году Клубу Айкідо Муманкан споўнілася 20 год! З гэтай нагоды у клубе прайшла святочная трэніроўка, на якой прысутнічалі нашыя сябры – прадстаўнікі Клуба Баявых Мастацтваў Сін Ган Дадзё (Витебск).
- 17 і 18 чэрвена 2017 нашыя прадстаўнікі ўзялі ўдзел у адкрытым семінары па Айкібудо і Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру пад кіраўніцтвам Рагімхана Дадашэва (Рэншы Айкібудо 5 Дан, ТСКСР 3 Дан, старшыня Маскоўскай Федэрацыі Айкібудо і Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру).
- У гэтым трэніровачным сезоне 16 нашых навучэнцаў паспяхова вытрымалі кваліфікацыйныя іспыты на розныя ступені айкідо. Мы віншуем усіх, хто атэставаўся і зычым ім далейшай тэхнічнай дасканаласці!
У ліпені і жніўні 2017 у клубе аб'яўляюцца летнія вакацыі. Пра пачатак заняткаў мы паведамім на сайце і ў сацыяльных сетках. Сачыце за навінамі.
Запрашаем на трэніроўкі ў верасні 2017!
Таксама глядзіце