Вынікі трэніровачнага сезону 2013-2014 у клубе Муманкан
Спадарства. Закончыўся трэніровачны сезон 2013-2014 у Клубе Айкідо Муманкан. Згодна з ужо ўтворанай традыцыяй коратка падсумуем яго асноўныя вынікі.
- Нашыя вучні ўзялі ўдзел у штогадовым навучальна-атэстацыйным айкідо семінары пад кіраўніцтвам Макоты Іта, інструктара Сусветнага Цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё. Асаблівасцю гэтага семінара з'явілася тое, што ўпершыню семінар прайшоў у двух беларускіх гарадах – у Маладзечне і ў Мінску.
- У красавіку 2014 г. Аляксандар Нясцюк, інструктар клуба Муманкан, паспяхова вытрымаў атэстацыйны экзамен на II Дан Айкідо Айкікай. Мы віншуем Аляксандра і жадаем яму далейшых поспехаў у засваенні айкідо.
- Таксама ў мінулым сезоне больш за дваццаць прадстаўнікоў нашага клуба паспяхова вытрымалі кваліфікацыйныя іспыты на вучнёўскія ступені. З ніх: шэсць чалавек здалі экзамен на 3 кю, адзін – на 4 кю, дзевяць чалавек здалі экзамен на 5 кю і дзевяць навучэнцаў – на 6 кю айкідо. Ад усёй душы віншуем тых, хто атэставаўся. Здароўя і ўдачы вам, сябры!
- Пасля амаль гадавога перапынку ўзнавіліся рэгулярныя айкідо трэніроўкі ў Наваполацкім філіяле клуба Муманкан. Больш падрабязную інфармацыю пра час і месца правядзення заняткаў айкідо ў Наваполацку глядзіце на старонцы "Расклад".
- 14 снежня 2013 году споўнілася 130 год з дня нараджэння Заснавальніка Айкідо О-Сэнсэя Марыхея Ўэсібы. Клуб Муманкан адзначыў гэтую дату тым, што зладзіў двухдзённы айкідо семінар, кароткі фотарэпартаж пра які можна паглядзець у нашай фотагалерэі.
- Трэніроўку ў Наваполацкім філіяле клуба Муманкан наведаў карэспандэнт газеты "Веснік Нафтану". Па выніках гэтага наведання ў газеце (№ 26/336 ад 28 чэрвеня 2014 году) надрукавана невялічкая нататка "Геаметрыю, фізіку і здаровы сэнс вывучаюць на занятках айкідо".
Калегі! З 1 ліпеня да 10 жніўня 2014 году ў клубе Муманкан абвяшчаюцца летнія вакацыі. У Мінску ў гэты перыяд трэніроўкі правадзіцца не будуць. Пра дату і час узнаўлення заняткаў мы загадзя паведамім. Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, пішыце на электронную пошту: aikido.by@gmail.com.
Жадаем вам сонечных ліпеньскіх дней, прыемнага адпачынку і яскравых уражанняў! Чакаем вас на трэніроўках ў жніўні!
Таксама глядзіце