Будні трэніровак у Клубе Айкідо Муманкан
Айкідо трэніроўка пачынаецца з вітання – узаемнага паклону. Сэнсэй і вучні кланяюцца адзін аднаму. Навучэнцы кажуць: "Анегай шымас", што азначае калі ласка, дазвольце мне займацца з вамі.
Потым пачынаецца размінка.
Размінка
Размінка – гэта напрацоўка базавых рухаў і ўваходаў, якія выкарыстоўваюцца пры выкананні практычна ўсіх прыёмаў айкідо, а таксама напрацоўка страховак. Базавыя рухі, якія выконваюцца на размінцы, дзеляцца на два віды: рухі ў стойцы (таці-ваза) і рухі на каленках (сувары-ваза). Пасля гэтага выконваюцца страхоўкі (укемі).
Іншым разам размінка заканчваецца акрабатычнымі практыкаваннямі – скачкамі праз перашкоду, хадой на руках альбо ў стане "мосцік", выкананнем практыкавання "кола" ды інш.
Асноўная частка айкідо трэніроўкі
Асноўная частка трэніроўкі пачынаецца з напрацоўкі тэхнікі ўдараў.
У нашым клубе ўдарнай тэхніцы надаецца вялікая ўвага, паколькі ў айкідо актыўна ўжываюцца ўдары (атэмі). Акрамя таго, на заняткі айкідо часта прыходзяць людзі, якія ніколі не займаліся адзінаборствамі і не ведаюць, як трэба наносіць удары. Таму, каб навучыцца абараняцца ад атакі праціўніка, чалавек павінен разумець, якім чынам выконваецца гэтая атака.
Потым пачынаецца напрацоўка тэхнічных дзеянняў і прыёмаў. У клубе Муманкан займаюцца людзі з розным узроўнем падрыхтоўкі. Таму ўсе, хто трэніруецца, падзяляюцца на групы ў адпаведнасці з сваім узроўнем. Кожнай групе выдаецца канкрэтнае заданне на трэніроўку.
Таксама ў нас перыядычна ладзяцца тэматычныя заняткі. Як правіла, на такіх трэніроўках альбо разглядаюцца практычныя прыёмы і асаблівасці абароны на вуліцы, альбо трэніроўка прысвячаецца нюансам выканання пэўных тэхнік айкідо.
Завяршэнне заняткаў айкідо
На завяршэнне трэніроўкі часта праводзіцца таніндзу-доры – гэта напрацоўка звычак руху ў час атакі. Навучэнцы разбіваюцца на групы з трох чалавек. Адзін з іх абараняецца, а двое па чарзе атакуюць. Від атакі загадзя абумоўлены (прыкладам, прамы ўдар рукой у галаву /цкі-дзёдан/, альбо ўдар нагой ў жывот /маэ-геры/, альбо ўдар рукой у шыю з боку /якомэн-учы/). Перад тым, хто абараняецца, ставіцца адзіная задача – выразны адход з лініі атакі, прычым, можна без выканання якіх-небудзь тэхнічных дзеянняў.
Напрыканцы трэніроўкі навучэнцы развітваюцца з сэнсэем і дзякуюць яму. Сэнсэй кланяецца і прамаўляе: "Арыгата гадзаймас", што па-японску значыць дзякуй. У адказ вучні с паклонам адказваюць: "Дома арыгата гадзаймас", гэта таксама азначае шчыры дзякуй у вельмі далікатнай форме.
Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.
Таксама глядзіце