Вынікі трэніровачнага сезону 2015-16 у айкідо
Сябры! Вось і закончыўся чарговы трэніровачны айкідо сезон у клубе Муманкан.
Нам бы хацелася сцісла абагульніць ягоныя асноўныя вынікі. Такім чынам.
- У красавіку 2016 у Мінску прайшоў міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо-семінар пад кіраўніцтвам шыхана Макоты Іта, інструктара Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё. Нашыя навучэнцы бралі ўдзел у тым семінары, а прадстаўнік Клуба Айкідо Муманкан, Аляксей Калановіч здаў іспыт на I Дан. Віншуем!
- У снежні 2015 у Мінску адбыўся традыцыйны навучальна-атэстацыйны айкідо-семінар пад кіраўніцтвам старшыні БФА Андрэя Васільевіча Мастоўнікава.
- У мінулым трэніровачным сезоне 32 нашых навучэнца паспяхова вытрымалі кваліфікацыйныя іспыты на вучнёўскія ступені айкідо. Мы шчыра віншуем усіх атэставаных і жадаем ім упартасці, настойлівасці ды тэхнічнай дасканаласці!
- Віталь Юр'евіч Голешаў, кіраўнік клуба Муманкан, правёў шэраг айкідо-семінараў. Сярод іх:
- У лістападзе 2015 – навучальны семінар у Наваполацкім філіяле Клуба Айкідо Муманкан.
- У лістападзе 2015 – айкідо майстар-клас у Маскве, у Клубе Айкідо Дзэн Тай.
- У снежні 2015 – айкідо майстар-клас для прадстаўнікоў клуба "Рукапашны бой", г. Віцебск.
- У лютым 2016 Аляксей Анатольевіч Раманюк, кіраўнік маскоўскага Клуба Айкідо Дзэн Тай, правёў майстар-клас для нашых навучэнцаў.
У ліпені і жніўні 2016 у Клубе Айкідо Муманкан абвяшчаюцца летнія вакацыі. Пра дакладную дату ўзнаўлення заняткаў мы папярэдне паведамім на нашым сайце ды ў сацыяльных сетках. Калі ласка, сачыце за навінамі.
Запрашаем вас на трэніроўкі ў верасні 2016!
Таксама глядзіце