Вынікі сезону 2014-15 у Клубе Айкідо Муманкан
Калегі, скончаны яшчэ адзін трэніровачны сезон 2014-2015 у клубе Муманкан. Нам бы хацелася шчыльна падсумаваць яго вынікі ды распавесці вам, чым гэты сезон стаў адметным для нас.
- Традыцыйна прадстаўнікі Клуба Айкідо Муманкан узялі ўдзел у міжнародным навучальна-атэстацыйным айкідо-семінары, які праводзіў інструктар Сусветнага Цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё сэнсэй Макота Іта (VI дан Айкідо Айкікай).
- У красавіку 2015 г. (на семінары пад кіраўніцтвам Макоты Іта) тры прадстаўнікі нашага клуба Аляксей Папоў, Марыя Аляксандрова і Сяргей Аляксандраў, паспяхова здалі атэстацыйны экзамен на I Дан Айкідо Айкікай. Віншуем!
- У мінулым сезоне 45 нашых навучэнцаў паспяхова вытрымалі кваліфікацыйныя іспыты на розныя вучнёўскія ступені (ад 6 да 2 Кю). Мы віншуем усіх, хто атэставаўся. Зычым здароўя, шчасця і поспехаў у асваенні айкідо!
- Кіраўнік клуба Муманкан Віталь Голешаў правёў два навучальна-трэніровачных айкідо-семінара ў Наваполацку. Адзін семінар адбыўся ў лістападзе 2014, другі – у траўні 2015. Пра лістападаўскі айкідо-семінар Наваполацкае тэлебачанне паказала невялічкі сюжэт, а газета "Веснік Нафтану" надрукавала артыкул.
- У залі СК "Уручча" у Мінску пачала трэніроўкі дзіцячая група айкідо. Мы запрашаем да заняткаў айкідо дзяцей, старэйшых за 8 год. Медыцынская даведка пра стан здароўя абавязковая.
Сябры, з 1 ліпеня 2015 у Клубе Айкідо Муманкан абвяшчаюцца летнія вакацыі. У гэты перыяд трэніроўкі правадзіцца не будуць. Пра дату ўзнаўлення трэніровак мы загадзя паведамім. Сачыце за навінамі на нашым сайце.
Сустракаемся на татамі ў жніўні!
Таксама глядзіце