Упершыню ў Мінску адбудзецца семінар па Каторы Сінта-ру
16 і 17 снежня 2016 году ўпершыню ў Мінску пройдзе семінар па Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру.
Праводзе семінар сэнсэй Сяргей Патапкаў – дырэктар рэгіянальнага развіцця і член тэхнічнай камісіі Еўразійскай Федэрацыі Айкібудо і Каторы Сінта-ру, член Шыбу Каторы (Францыя), старшы трэнер-выкладчык Цэнтра баявых мастацтваў (г. Чарапавец, Расія), III Дан Каторы Сінта-ру.
Арганізатар семінару – Клуб Айкідо Муманкан, кіраўнік Віталь Голешаў (IV Дан Айкідо Айкікай). Папярэдні запіс для ўдзелу ў семінары адбываецца па тэлефону: (+375-29) 754-1615 і электроннай пошце aikido.by@gmail.com.
Месца і час правядзення семінару ўдакладняюцца. Сачыце за навінамі на нашым сайце.
Чым ёсць Каторы Сінта-ру?
Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру – адна з найстарэйшых школ традыцыйных японскіх баявых мастацтваў і найстаражытнейшая з комплексных сістэм мастацтваў бою Японіі. Школа заснавана ў сярэдзіне 15 стагоддзя майстрам Іідзаса Цёісаі Тэнао і безперапынна існуе да сённяшняга дня. Школа Каторы Сінта-ру прызнана ўрадам Японіі самай выбітнай ваярскай традыцыяй прэфектуры Ціба.
Таксама глядзіце