Дэманстрацыя работы са зброяй

Работа з дзё

Танта но ката

Мэты трэніровак са зброяй

Трэніроўка з бакенамТрэніроўкам са зброяй у айкідо надаецца значная ўвага.

Але навошта неабходны заняткі са старажытнай зброяй (бакенам, дзё, танта), ад якой не шмат карысці ў наш час? Справа ў тым, што трэніроўкі са зброяй дазваляюць хутчэй напрацаваць найважнейшыя для айкідо звычкі, якія складана набыць, калі вы адпрацоўваеце тэхнікі, а ў руках у вас нічога няма.

  1. Па-першае, зброя дазваляе выпрацаваць правільную стойку. Правільная стойка ў айкідо неабходна для хуткіх рухаў, кантроля над раўнавагай і, нават, для правільнага дыхання. Такім чынам, правільная стойка дазваляе вам больш ашчадна выдаткоўваць свае сілы ў баі.
  2. Па-другое, трэніроўкі са зброяй дазваляюць выпрацаваць адчуванне правільнай дыстанцыі. Без зброі навучэнцы часта блага вызначаюць аптымальную адлегласць да партнёра. Але калі партнёр трымае ў руках бакен, то чалавек мімаволі ўспрымае яго як патэнцыйна большую пагрозу, а таму імкнецца трымацца на такой адлегласці, каб можна было захаваць кантроль над партнёрам і адначасова не даць яму магчымасць паразіць сябе.
  3. Па-трэцяе, трэніроўкі са зброяй развіваюць пачуццё таймінгу. Таймінг – гэта здольнасць абраць правільны момант для рэагавання на дзеянні партнёра, злавіць тое імгненне, калі трэба перахапіць сілу уке для эфектыўнай контратакі. Таксама пачуццё таймінгу ўключае здольнасць рухацца сінхронна з нападнікам, не апярэдзіўшы і не адстаўшы ад яго.
  4. Міцугі СаатомэПа-чацвёртае, зброя ў айкідо ўраўноўвае магчымасці партнёраў. М. Саатомэ казаў: "Хай вы – буйны моцны мужчына. Але маленькая жанчына, якую вы з гэткім задавальненнем кідалі на татамі, з бакенам ў руках можа вас перамагчы. Вялікая вага, якая дапамагала вам ў тэхніцы без зброі, можа запаволіць вашыя рухі, а тым часам яе дзеянні будуць хуткімі і дакладнымі. Ваш разлік на развіццё сілы цягліцаў можа замінаць развіццю рэакцыі, дакладнасці ды інтуіцыі, якія яна магла выпрацаваць у сябе, бо ня мела магчымасці павялічыць масу і сілу".

Зброя, што выкарыстоўваецца для трэніровак

Танта, бакен і дзёДля трэніровак айкідо выкарыстоўваюць наступныя віды зброі: бакен, дзё, танта.

  • Бакен (ці бакута) – гэта драўляны муляж японскага мяча (катаны). Упершыню бакен пачаў выкарыстоўваць для трэніровак і паядынкаў майстар мяча Міямота Мусасі (1584 – 1645), каб не забіваць сваіх сапернікаў. Аднак удар бакенам, зроблены правільна, можа выклікаць смерць.
  • Дзё – гэта лёгкі драўляны шост, даўжынёй каля 130 см, які выкарыстоўваецца шмат якімі японскімі мастацтвамі бою. У тым ліку і айкідо. З дапамогай дзё зручна рабіць прамыя штурхалі, секчы зверху ўніз, біць у корпус і ў ногі, а таксама выконваць блакіроўкі.
  • Танта – гэта самурайскі кінжал. Танта адрозніваецца тым, што галоўным чынам з'яўляецца колючай зброяй, аднак яе можна выкарыстаць і каб рэзаць.

Нагіната і боДля трэніровак у Каторы Сінта-ру выкарыстоўваюць: бакен, нагіната і бо.

  • Нагіната – гэта японская алебарда. Літаральны пераклад гэтага слова азначае "доўгі меч". Яна ўяўляе сабой клінок даўжынёй 30 см, які асаджаны на доўгую (каля 2 м) ручку. У баі нагіната дае больш магчымасцей, чым дзіда альбо меч, паколькі ў тэхніцы валодання нагінатай спалучаюцца як прыёмы бою дзідай, так і мечам. Ёю можна не толькі калоць ці рэзаць, але і секчы, наносіць удары, адбіваць выпады праціўніка.
  • Бо – драўляны ці бамбукавы кій даўжынёй ад 180 см. Даўжыня бо падбіраецца індывідуальна ў адпаведнасці з ростам чалавека. У ваенных мэтах канцы бо часта мелі звужэнне і ўкоўваліся металам.

Таксама глядзіце

Падзяліцеся