Рэкамендаваная літаратура пра айкідо
У кніжных крамах ды ў інтэрнэце можна знайсці безліч рознай літаратуры, прысвечанай айкідо. Аднак далёка не кожная кніга па сваёй сутнасці адпавядае духу гэтага мастацтва бою. Таму з мноства кніжак пра айкідо мы абралі тыя, з якімі рэкамендуем вам пазнаёміцца ў першую чаргу.
Айкі-до – Мастацтва міру, Кіеў: Сафія 1996
Зборнік змяшчае наступныя працы:
– Кісёмару Ўэсіба, Айкідо.
– Тэцутака Сугавара, Сін Луцьзянь, Айкідо і кітайскія мастацтвы бою.
– Каіці Тахэй, Кніга Кі: каардынаванне розуму і цела ў штодзённым жыцці.
– Марыхей Уэсіба, Мастацтва міру.
– Марыхей Уэсіба, Айкідо – сапраўднае будо.
– Луі Фрэдэрык, Асноўныя паняцці айкідо.
Гэтая кніга – першая спроба запоўніць прабел у добрай, сур'ёзнай літаратуры пра айкідо – не толькі з апісаннем тэхнікі прыёмаў, але і духоўных, энергетычных, псіхалагічных аспектаў айкі. Тут сабраны прыгожыя, натхнёныя афарызмы Заснавальніка айкідо Марыхея Ўэсібы (плюс ягоныя ўнікальныя партрэты). Тут вы прачытаеце біяграфію Майстра, гісторыю створанага ім руху і ўводзіны ў айкідо як сістэму інтэгральнага развіцця чалавека (усё гэта – з кнігі Кісёмару Ўэсібы, сына Марыхея Ўэсібы).
Перспектыўныя накірункі развіцця айкідо абмяркоўваюцца ў кнігах Тэцутакі Сугавары і Каіці Тахэя, асабістых вучняў Уэсібы. Сугавара распрацоўвае баявыя аспекты айкідо і імкнецца пашырыць дыяпазон яго тэхнік за кошт прыёмаў з кітайскіх ушу (у першую чаргу тайцзы-цюаня). Тахэй стварыў небаявы, аздараўленчы (ці, дакладней, агульнаразвівальны) накірунак айкідо, які проста завецца Кі. У ягонай кнізе апісана мноства простых энергетычных тэстаў і практыкаванняў, якія можна практыкаваць нават далёкі ад мастацтваў бою чалавек.
Базавыя практыкаванні "чыстага" айкідо з кнігі Кісёмару Ўэсібы не менш займальныя і таксама карысныя не толькі для барцоў-пачаткоўцаў.
У дадатках чытач знойдзе арыкулы пра ключавыя тэрміны айкідо з вельмі аўтарытэтнага на Захадзе "Слоўніка мастацтваў бою" Луі Фрэдэрыка.

Фрэдэрык Дж. Лоўрэт, Шлях і сіла: Сакрэты японскай стратэгіі, Кіеў: Сафія 2000
Стратэгіі перамогі вывучаліся цягам тысячагоддзяў, але толькі са з'яўлення японскіх самураеў стратэгія ператварылася ў дакладную навуку. "Шлях і Сіла" раскрывае два бакі японскай стратэгіі (фізічную і псіхалагічную), дэталёва разглядае шмат якія аспекты гэтай навукі, уключна ін-е, міці, кі, айкі, маай, хёсі, мінара і сутэмі, а таксама іх выкарыстанне ў баі ды ў бізнэсе. Інструктар кэн-дзюцу і айкі-дзюцу, Фрэдэрык Лоўрэт уключыў у сваю кнігу дапаможнік па вымаўленні японскіх тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў тэкстах, а таксама прааналізаваў знакамітыя бітвы з пункту гледжання ўсходняй стратэгіі. Вывучыце стратэгіі, якія выдатна працавалі для пакаленняў пераможцаў. Распачаўшы бітву з праціўнікам, канкурэнтам у бізнэсе ці майстрам кэн-дзюцу, думайце толькі пра перамогу.
Марыхей Уэсіба, Будо рэнсю (Практыка будо), Масква: Дабрасвет 2001
Уэсіба Марыхей – вялікі майстар мастацтваў бою, стваральнік айкідо. "Будо рэнсю", першая з дзьвух кніг О-Сэнсэя, з'явілася ў 1933 годзе і выкарыстоўвалася як дапаможнік для выкладчыкаў мастацтваў бою. Кніга складаецца з трох раздзелаў: наказаў у паэтычнай форме, выкладання прынцыпаў будзюцу і сістэматызаванага ды ілюстраванага апісання тэхнік. Змест кнігі ахоплівае шырокі спектар пытанняў: ад рэлігійна-філасофскіх аспектаў будо і асноў ваеннай стратэгіі да нюансаў асобных прыёмаў. Напрыканцы выдання дададзены гласарый японскіх тэрмінаў, якія можна сустрэць у тэксце.
Кніга будзе карысна ўсім, хто практыкуе айкідо, і асабліва тым, хто жадае дакрануцца да яго вытокаў.
Кніга будзе карысна ўсім, хто практыкуе айкідо, і асабліва тым, хто жадае дакрануцца да яго вытокаў.
Міцугі Саатомэ, Айкідо і гармонія ў прыродзе, Кіеў: Сафія 2002
Кніга "Айкідо і гармонія ў прыродзе" раскрывае глыбокія філасофскія і этычныя прынцыпы, якія ўвасоблены мастацтвам айкідо, і адчыняе сувязь гэтых прынцыпаў з законамі прыроды. Гэта адна з самых зразумелых, глыбокіх і натхняючых кніг, калі-небудзь напісаных пра айкідо і нават – у тым, што тычыцца гэтых пытанняў, – пра любы іншы від мастацтваў бою. Гэта ўнікальны падыход да вучэння Заснавальніка айкідо Марыхея Ўэсібы, выкладзены яго непасрэдным вучнем, які займаўся ў яго пятнаццаць год. Міцугі Саатомэ даследуе духоўную філасофію Заснавальніка, ідэалы ваяроў феадальнай Японіі як падмурак ягонай філасофіі мастацтваў бою і навуковыя прынцыпы, якія ляжаць ў аснове філасофіі тэхнік айкідо. Аўтар паказвае, што фізічныя рухі ў айкідо ёсць ўвасабленнем прынцыпаў духу. Негатыўнай сіле не супрацьпастаўляецца агрэсіўнасць, замест гэтага яна кантралюецца і перанакіроўваецца з дапамогай сілы і раўнавагі духу. Рухі ў айкідо можна зразумець толькі як рухі, заснаваныя на ўніверсальным законе і працэсах прыроды. Шчырая практыка і вывучэнне айкідо паглыбляюць нашу ўдзячнасць прыродзе за дасканаласць яе раўнавагіі вяртаюць нам суладдзе з усім, што вакол нас, з іншымі людзмі, з собой.
Таксама глядзіце