Не. Спарынгаў у айкідо няма. Неабходна разумець, што айкідо – гэта не спорт. Тут няма правілаў, тут няма абмежаванняў. Таму на трэніроўках мы напрактыкоўваем рандоры – гэта вольная тэхніка супраць атакі некалькіх чалавек.

Паводле складанасці, рандоры можна ўмоўна падзяліць на некалькі ўзроўняў, кожны з якіх розніцца задачамі і ступенню ўмоўнасці:

  1. Дзюі-ваза: перад тым, хто абараняецца, ставіцца задача – адыход з лініі атакі альбо выкананне пэўнага набору тэхнік. Нападнікі становяцца адзін за адным і па чарзе пачынаюць атаку. Абаронца мусіць дакладна выконваць зададзеныя тэхнікі.
  2. Нападнікі абкружаюць таго, хто абараняецца. Абанонца ведае, якая будзе атака. Задача ў яго ранейшая – выкананне загадзя абгаворанай тэхнікі.
  3. Задача таго, хто абараняецца, не проста выканаць адпаведную тэхніку, але адбіўшы адну атаку, трэба заняць найбольш выгадную пазіцыю, для спынення нападаў іншых сапернікаў.
  4. Атака і тэхніка абароны не рэгламентуюцца. Той хто абараняецца, не чакае нападаў сапернікаў, а сам кіруе ўмовамі ўзаемадзеяння з нападнікамі.

Рандоры ў выкананні Марытэру Ўэсібы

Рандоры ў выкананні Міцугі Саатомэ

Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Таксама глядзіце

Падзяліцеся