Правілы паводзінаў на занятках айкідоУ японскім грамадстве існуе вялікая колькасць абавязковых альбо рэкамендаваных для выканання правілаў, рытуалаў і цырымоній. Амаль усе сферы жыцця Японіі прасякнуты старажытнымі традыцыямі і звычаямі. Асабліва яскрава гэтыя традыцыі выяўляюцца ў адносінах паміж людзьмі. Айкідо, як японскае мастацтва бою, у гэтым дачыненні ня ёсць выключэннем. У айкідо існуе шмат абавязковых правілаў, якія крыху нязвыклыя для еўрапейца, тым не менш, гэтых правілаў неабходна прытрымлівацца на трэніроўцы.

Вось некаторыя з іх:

  1. Увайшоўшы ў залу ці перад выхадам з яе неабходна пакланіцца. Айкідо – гэта доўгі і не просты Шлях. Сваім паклонам вы аддаеце даніну павагі месцу, у якім вы спасцігаеце мастацтва бою.Увайшоўшы ў залу ці перад выхадам з яе неабходна пакланіцца
  2. У час заняткаў забараняецца есці, курыць, жаваць гумку. Дазваляецца піць мінеральную ваду.
  3. Перад пачаткам заняткаў вам неабходна падрыхтаваць сябе. Дзеля гэтага неабходна загадзя (за 10-15 хвілін) прыйсці ў залу, пераапрануцца, размяцца, добра разагрэцца і расцягнуцца. У гэтым выпадку істотна змяншаецца верагоднасць атрымаць на трэніроўцы траўму. Зразумела, што ў айкідо трэба вучыца эфектыўна выконваць тэхніку і з халоднымі цягліцамі, г.зн. не разагрэтым. Але, калі вы пачатковец і не дасягнулі пэўнага майстэрства, то лепш не займацца эксперыментамі. Таму аддайце колькі хвілінаў агульнафізічным практыкаванням.Неабходна размяцца, добра разагрэцца і расцягнуцца
  4. На трэніроўках забараняюцца сутыкненні, саперніцтва, спрэчкі ды лаянка. Памятайце, у залі вас атачаюць не ворагі, а партнёры. Вы навучаеце адзін аднаго, таму будзьце цярплівымі да навакольных.
  5. Калі вы спазніліся да пачатку заняткаў, забараняецца самостойна выходзіць на татамі. Вам неабходна атрымаць дазвол сэнсэя, каб далучыцца да групы. Каб прыцягнуць ягоную ўвагу, падыміце руку.Каб прыцягнуць увагу сэнсэя, падыміце руку
  6. На занятках катэгарычна не дазваляюцца свавольствы. Айкідо – гэта баявое адзінаборства, і прыёмы, якія вы вывучаеце, могуць лёгка, з-за глупства нанесці партнёру траўму ці калецтва.
  7. Уся гутарка на занятках айкідо павінна быць згорнута да мінімуму. Паколькі вы ўжо прыйшлі ў залу, то паспрабуйце хоць на 2 гадзіны пакінуць у баку ўсе свае штодзённыя праблемы.
  8. На трэніроўках забаронены размовы па мабільным тэлефоне. Калі ў вас нейкая неадкладная гутарка, то спярша запрасіце дазвол у сэнсэя, а толькі потым тэлефануйце, пакінуўшы татамі.
  9. Не спрачайцеся наконт тэхнікі з іншымі вучнямі. На трэніроўках ёсць толькі адна правільная думка – гэта меркаванне сэнсэя. Падыдзіце да яго і ўдакладніце, ці правільна вы зразумелі заданне.
  10. Не накідайце іншым навучэнцам свае ўяўленні пра айкідо. Кожны чалавек прыходзіць на заняткі з асабістымі мэтамі і задачамі, якія неабавязкова будуць такімі ж як і ў вас.
  11. Нельга выпраўляць памылкі і даваць указанні свайму партнёру ці другім навучэнцам, калі вы не дасягнулі ўзроўню інструктара, старшага вучня (сэмпая) альбо калі не атрымалі ад сэнсэя дазвол на гэткія дзеянні.
  12. Калі сэнсэй дэманструе тэхніку, якую вы павінны засвоіць, вы абавязаны сесці і ўважліва сачыць за ім. Забараняецца размаўляць ці хадзіць, калі сэнсэй штосці тлумачыць альбо паказвае. Таксама на татамі забаронена ляжаць, сядзець выцягнуўшы ногі ці абапёршыся на што-небудзь. Вашая пастава павінна адлюстроўваць пашану і ўвагу.
  13. Калі сэнсэй дае вам асабістыя заўвагі, ўважліва сачыце за ім. Пакланіцеся сэнсэю, калі ён закончыць. Паклон – гэта знак падзякі, што на вас звярнулі ўвагу.
  14. Калі вам неабходна задаць сэнсэю пытанне, нельга яго клікаць да сябе. Падыдзіце самі, дачакайцеся, калі сэнсэй будзе гатовы вас выслухаць, пакланіцеся яму і толькі пасля гэтага пытайцеся.
  15. Трэба зняць завушніцы, ланцужкі, каралі, кольцы, наручны гадзіннік ды іншыя ўпрыгажэнніУ час заняткаў айкідо на вас не павінна быць аніякіх упрыгажэнняў. Трэба зняць завушніцы, ланцужкі, каралі, кольцы, наручны гадзіннік ды іншыя ўпрыгажэнні і прадметы, якія могуць пашкодзіць вас ці вашага партнёра.
  16. Забараняецца самавольна пакідаць дадзё. Калі вам неабходна тэрмінова выйсці, падыдзіце да сэнсэя і запрасіце ў яго дазвол. Калі сэнсэй забараніў вам выходзіць, вы абавязаны вярнуцца на сваё месца і доўжыць трэніроўку.
  17. Залу неабходна прыбірацьЗалу неабходна прыбіраць перад пачаткам і пасля заканчэння заняткаў. Кожны вучань абавязаны падтрымліваць у дадзё чысціню і парадак.
  18. Не бадзяйцеся і не гультайнічайце ў зале. Гэтая прастора прызначана для тых, хто прыйшоў трэніравацца.

Спампаваць Інструкцыю па тэхніцы бяспекі, ахове жыцця і здароўя на трэніроўках айкідо (файл PDF, на расейскай мове).

Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Таксама глядзіце

Падзяліцеся