Абмежаванні стану здароўя для заняткаў айкідоАйкідо ня ёсць фітнэсам. Гэта баявое адзінаборства, і на трэніроўках вы будзеце адчуваць істотныя фізічныя нагрузкі. Да таго ж, айкідо – гэта яшчэ і траўманебяспечны від адзінаборства. Таму перад пачаткам трэніровак мы пільна рэкамендуем вам парадзіцца з сваім доктарам і абавязкова папярэдзіць інструктара пра стан свайго здароўя.

Абмежаванні стану здароўя для заняткаў айкідоАйкідо ня ёсць фітнэсам. Гэта баявое адзінаборства, і на трэніроўках вы будзеце адчуваць істотныя фізічныя нагрузкі. Да таго ж, айкідо – гэта яшчэ і траўманебяспечны від адзінаборства. Таму перад пачаткам трэніровак мы пільна рэкамендуем вам парадзіцца з сваім доктарам і абавязкова папярэдзіць інструктара пра стан свайго здароўя.

Айкідо – гэта не спорт, у тым сэнсе, што тут не праводзяцца розныя спаборніцтвы, чэмпіянаты і турніры. Таму ў айкідо досыць лаяльна ставяцца да розных паталогій і парушэнняў здароўя. Прынцыповых забаронаў для заняткаў няма. Аднак вы павінны разумець, што калі ў вас ёсць нейкія праблемы са здароўем, то гэта будзе істотна стрымліваць ваш прагрэс у засваенні айкідо.

У Клубе Айкідо Муманкан кожны навучэнец павінны мець медыцынскую даведку пра стан свайго здароўя, у якой мусіць быць пазначана: "Да заняткаў айкідо супрацьпаказанняў няма". А значыць, вы маеце ісці ў паліклініку.

З пункту гледжання доктара, айкідо ніяк не адрозніваецца ад спартыўнай барацьбы. Таму падчас вызначэння вашай прыдатнасці да трэніровак, доктар у першую чаргу будзе кіравацца спісам захворванняў і паталагічных станаў, якія забараняюць допуск да заняткаў спортам. Таксама ў разлік могуць быць прынятыя узровень вашага фізічнага развіцця ды інтэнсіўнасць трэніровак.

Медыцынскія супрацьпаказанні

Усе медыцынскія супрацьпаказанні да заняткаў спортам падзяляюцца на групы. Пералічм іх і дамо кароткую характарыстыку.

  1. Любыя вострыя і хранічныя захворванні ў стану абвастрэння.
  2. Паталогіі фізічнага развіцця. Сюды адносяцца: рэзка выяўленае адставанне фізічнага развіцця; відавочна выяўленая дыспрапорцыя канечнасцяў; розныя дэфармацыі канечнасцяў, грудной клеткі ці лагва.
  3. Нэрвова-псіхічныя захворванні, траўмы цэнтральнай і перыферычнай нэрвовай сістэмы. Гэта: розныя разладжанні, выкліканыя пашкоджаннем галаўнога мозгу; шызафрэнія і афэктыўныя псіхозы; нэўратычныя разлады; пашкоджанні галаўнога і хрыбтовага мозгу; наступствы пераломаў касцей чэрапа (скляпення чэрапа, касцей твару, у тым ліку ніжняй і верхняй сківіцы); адсталасць розуму; падучка.
  4. Захворванні ўнутраных органаў. Спіс супрацьпаказанняў у дадзенай групе найбольш шырокі. Сюды ўваходзяць гэткія захворванні: сардэчна-лёгачная і сардэчна-сасудзістая няздатнасць; захворванні, якія суправаджаюцца парушэннямі функцыі дыхання; дыхавіца; верад страўніка і дванаццаціпалай кішкі; хранічныя захворванні печані і нырак; мочакаменная хвароба; захворванні суставаў (артрыт); хвароба крыві і крывятворных органаў; крывяцёкі ды інш.
  5. Хірургічныя захворванні: хваробы хрыбетніцы і апорна-рухавага апарату; выкруты ў буйных суставах, якія ўзнікаюць пры нязначных фізічных нагрузках; грыжа; ранні пасляаперацыйны перыяд.
  6. Траўмы і захворванні ЛОР-органаў. У дадзенай групе супрацьпаказанняў у першую чаргу неабходна адзначыць вестыбулярна-вегетатыўныя разлады.
  7. Траўмы і захворванні вачэй. Да гэтай групы адносяцца розныя прыроджаныя і набытыя пашкоджанні вачэй, якія парушаюць функцыі зроку.
  8. Скураныя і венерычныя захворванні. Сюды адносяцца інфекцыі і запаленчыя хваробы скуры і падскураной абалоніны (псарыяз, водрыца, мікраспарыя і д.п.); пранцы ды іншыя венерычныя захворванні.
  9. Інфекцыйныя захворванні: кішачныя інфекцыі; бактэрыяльныя і вірусныя хваробы; сухоты; ВІЧ.
  10. Цяжарнасць і ранні пасляродавы перыяд.

Заўвага. Звяртаем вашую ўвагу, што дадзены спіс супрацьпаказанняў пададзены ў інфармацыйных мэтах і ёсць далёка не поўным (больш падрабязна гл., напрыклад, Дадатак 2 у кнізе Г.А. Макарава, Спартыўная медыцына; М.: Савецкі спорт, 2003).

Канчатковае рашэнне пра вашу прыдатнасць да заняткаў айкідо можа прыняць толькі кваліфікаваны медыцынскі працаўнік. У некаторых выпадках дазвол можа быць выдадзены пасля вылячэння альбо зняцця з дыспансернага ўліку.

Таксама глядзіце

Падзяліцеся