Айкідо з прадстаўнікамі іншых адзінаборстваў
Айкідо і каратэ шатакан
Каратэ шатакан ёсць адным з чатырох традыцыйных стыляў каратэ. Іншыя стылі – гэта годзю-ру, вада-ру і шыта-ру. Лічыцца, что шатакан больш за ўсіх мае прыхільнікаў у свеце. Стваральнікам каратэ шатакан з'яўляецца Гічын Фунакошы (1868 – 1957). Асноватворны прынцып каратэ шатакан – "адным ударам – напавал". Шатакан – даволі жорсткі стыль, які вымагае добрай фізічнай падрыхтоўкі; вылучаецца магутнымі ўдарамі ды імпэтнымі атакамі.
Тэхнікі дэманструюць Віталь Голешаў (III Дан Айкідо Айкікай) і Руслан Байцоў (III Дан каратэ шатакан). Руслан займаецца каратэ з 1991 году, неаднаразовы чэмпіён Масквы і Расеі, прызёр міжнародных спаборніцтваў, лепшы спартсмен па выніках 2010 году, паводле версіі WSKF.
Мавашы ў корпус і хіджы-кімэ-асае
Двойка і хіджы-кімэ-асае
Сутемі
Айкідо і капаэйра
Капаэйра (ці капуэйра) – гэта бразільскае нацыянальнае мастацтва бою, якое арганічна спалучае элементы танца, акрабатыкі і нацыянальную бразільскую музыку. З пункту гледжання баявых аспектаў капаэйра адрозніваецца актыўным выкарыстаннем нізкіх становішчаў, удараў нагамі, падсяканнямі і багатай акрабатыкай. Капаэйру падзяляюць на тры стылі – рэжынал, ангола і кантэмпаранея. Стыль рэжынал сканцэнтраваны на развіцці хуткасці і шпаркасці, стыль ангола робіць акцэнт на асэнсаванні кожнага руху, а стыль кантэмпаранея імкнецца выкарыстоўваць моцныя бакі кожнага з першых двух накірункаў.
Тэхнікі дэманструюць Віталь Голешаў (III Дан Айкідо Айкікай) і Тофік Сулейманаў. Тофік займаецца капаэйрай з 2002 году і мае пояс Azul/Marrom.
Айкідо і тайскі бокс
Тайскі бокс (ці муай-тай) – гэта мастацтва бою, якое зарадзілася ў Тайландзе. Аснову тайскага боксу складае тэхніка ўдараў, а захопы і кідкі маюць другараднае значэнне. У тайскім боксе можна біць у галаву, у корпус і па нагах, прычым выкарыстоўваць для гэтага дазваляецца не толькі рукі, але ногі, локці ды каленкі. Муай-тай дае магчымасць паспяхова веці бой як на далёкай, так на сярэдняй і бліжняй дыстанцыях. Адзін з прынцыпаў тайскага боксу гэткі: "локаць перамагае кулак, а каленка перамагае нагу". Таму найвялікшую небяспеку баец муай-тай уяўляе сабой на сярэдняй дыстанцыі ды ў бліжнім баі.
Тэхнікі дэманструе Віталь Голешаў (III Дан Айкідо Айкікай). Ягоны партнёр – Сяргей Лапуноў, займаецца тайскім боксам з 1992 году. Для звесткі: ударніка неабходна апярэджваць, не даўшы яму магчымасць зрабіць удар, інакш гэта ўжо будзе не айкідо, а бокс...
Катэ-гаэсі
Удэгарамі-наге
Крос і папытка клінчу
Таксама глядзіце