Айкідо для пачаткоўцаў, рухі і страхоўкі
Размінка ў Клубе Айкідо Муманкан складаееца выключна з напрацоўкі базавых рухаў (у стойцы і на каленках) і страховак. Гэта даволі нязвыклыя і спецыфічныя рухі, таму пачаткоўцы часта сустракаюцца з вялікімі цяжкасцямі падчас іх выканання. Каб палегчыць першыя крокі па засваенню размінкі, мы падрыхтавалі кароткія відэаролікі, якія паказваюць усе асноўныя элементы. Вы можаце дэталёва іх вывучыць і самастойна займацца дома.
Набор у групы айкідо адкрыты пастаянна – дастаткова патэлефанаваць і прыйсці на першыя бясплатныя заняткі.
Рухі ў стойцы (таці-ваза)
Цягам размінкі выконваюцца наступныя рухі ў стойцы (таці-ваза): тэнкан-ушыра-ашы; ірымі-тэнкан; тэнсін-маэ-ашы; тэнсін-ушыра-ашы; тэнкан-маэ-ашы. З гэтымі рухамі вы можаце пазнаёміцца прагледзіўшы відэа, якое пададзена ніжэй.
На наступным відэа паказаны базавыя перамяшчэнні, якія выконваюцца ў выглядзе ката – звязанай паслядоўнасць рухаў.
Страхоўкі (укемі)
Страхоўкі (укемі) неабходныя, каб захаваць сваё здароўе як на трэніроўцы, так і па-за межамі залы, у бытавых умовах. У айкідо выкарыстоўваюцца наступныя базавыя віды страховак:
- Страхоўка пры падзенні наперад (маэ-ўкемі).
- Страхоўка пры падзенні назад (ушыра-ўкемі).
- Бакавая страхоўка (ёка-ўкемі) пры падзенні ў бок. Звярніце увагу: пры выкананні гэтай страхоўкі неабходна, каб ногі былі выпрастаныя, таму што каціцца трэба не на спіне, а на плячах і пятках.
Рухі на каленках (сувары-ваза)
Перамяшчэнні на каленках (сувары-ваза) утрымліваюць чатыры рухі: маэ-сіко, ушыра-сіко, тэнкан, ірымі-тэнкан. Усе яны паказаны на наступным відэа.
Таксама глядзіце