На першы погляд усё відавочна – праць, сушыць і прасаваць. Аднак калі вы хочаце, каб айкідо-гі праслужыла як мага больш, а на занятках айкідо вы выглядалі прыгожа і ахайна, неабходна ведаць, як правільна даглядаць сваё кімано.

Пранне кімано

Этыкетка, як даглядаць кіманоКімано вырабляюць з бавоўнавай тканіны. Але пасля прання бавоўна дае ўсадку прыблізна на 3-5%. Да жалю, гэта прыродная асаблівасць матэрыялу, ад якой немагчыма пазбавіцца. Увогулле, на ступень усадкі кімано ўплываюць наступныя фактары:
1) тып тканіны кімано – ці выкарыстана 100% бавоўна,
2) ці праводзілася супрацьусадкавая апрацоўка тканіны,
3) тэмпература прання.

Як бачым, першыя два фактары залежаць ад абранай вамі фірмы-вытворцы. Загадзя нешта пэўнае сказаць пра вырабы розных вытворцаў даволі цяжка. Таму тут можна даць толькі адну параду – купіўшы кімано абавязкова запытайцеся ў прадаўца пра свойствы тканіны.

Пры якой тэмпературы праць кімано?

Пры якой тэмпературы праць кімано?На этыкетках па догляду за вырабам, як правіла, усе вытворцы для прання кімано рэкамендуюць абіраць тэмперату не больш за +30°C. Калі праводзілася супрацьусадкавая апрацоўка тканіны, то айкідо-гі не толькі захавае свае першпачатковыя памеры, але і паслужыць вам вельмі доўга. Пранне пры тэмпературы вышэй за +30°C прывядзе да таго, што кімано будзе ўсаджвацца: чым вышэй тэмпература, тым больш усадка. Адсюль вынікае, што пры тэмпературы +90°C усадка будзе найбольшай. Такім чынам, калі вы купілі айкідо-гі большага памеру, то падагнаць яго да патрэбных памераў можна шляхам прання пры больш высокіх тэмпературах. Мажліва, спатрэбіцца некалькі гэткіх працэдур.

Звярніце, калі ласка, увагу.

  1. Кімано ніколі не дае ўсадку аднолькава ва ўсіх кірунках. Ступень усадкі ў канкрэтным кірунку залежыць ад асаблівасцяў пляцення і размяшчэння нітак. Прыкладам, звычайна куртка (увагі) больш усаджваецца ўшыр, чым уздоўж.
  2. Высокая тэмпература выклікае інтэнсіўнае старэнне тканіны і значна скарачае тэрмін службы кімано.
  3. Мейце на ўвазе: павысіўшы тэмпературу прання, вы парушаеце правілы догляду за вырабам і дзейнічаеце на свой страх і рызыку.

Як часта неабходна праць кімано?

З гігіенічнага пункту гледжання кімано рэкамендуюць мыць як мага часцей. Увогулле частата пранняў залежыць ад: інтэнсіўнасці заняткаў айкідо, індывідуальнай патлівасці ды агульнай ступені забруджанасці кэйко-гі. Але паколькі кожнае пранне ў пральнай машыне няўхільна скарачае тэрмін службы айкідо-гі, то мы рэкамендуем падыходзіць да гэтага пытання індывідуальна.

  1. Не абавязкова пасля кожнай айкідо трэніроўкі класці кімано ў прачку. Можна старанна выпаласкаць айкідо-гі ў халоднай вадзе. У гэтым выпадку колькасць машынных пранняў можна скараціць, але не радзей да аднаго разу на 2-3 тыдні.
  2. Пад кімано можна апранаць белую бавоўнавую майку. Майка ўцягвае значную частку поту. Праць яе можна з кіпячэннем, значна часцей за кімано ды зусім не хвалявацца, што тканіна хутка зробіцца непрыдатнай.
  3. Не грэбуйце ўборкай дадзё перад трэніроўкай – прасцей прыбраць татамі, чым потым адшукваць спосаб, як выхаяць кімано.

Выбельванне і вывядзенне плямаў

Выбельванне і вывядзенне плямаўДарагія мадэлі кімано, як правіла, вырабляюцца з тканіны, якая папярэдне была выбелена. Гэта выключае неабходнасць прымянення выбельвацеляў у працэсе прання. Больш танныя мадэлі з цягам часу набываюць жоўтае альбо шэрае адценне. І тутака, каб вярнуць вашаму кімано першпачатковую белату, без выбельвання не абысціся.

Выбельванне – гэта хімічны працэс, прынцып дзеяння якога заключаецца ў даданні ў ваду спецыяльных рэчываў, якія павышаюць жлутнасць пральнага раствору. Жлутнае асяроддзе разбурае тлушчы, якія знаходзяцца ў забруджванні. Лічыцца, што гэткія дадаткі не шкодзяць тканіне, паколькі цэлюлоза, з якой складаюцца валокны бавоўны, устойлівая проці дзеяння жлуту. Тым не менш, рэкамендавана ўжываць выбельвацель толькі ў выключных выпадках, калі неабходна асвяжыць кімано і пазбавіцца ад моцнага бруду. Не ўжывайце выбельвацелі, якія змяшчаюць хлор (Cl) – яны могуць паслабіць тканіну.

Калі пранне з выбельвацелем не дало пажаданых вынікаў, то для выдалення моцных плямаў лепш звярнуцца ў хімчыстку.

Як пазбавіцца ад непрыемнага паху?

Як пазбавіцца ад непрыемнага паху?Непрыемны пах ад кімано выдзяляюць прадукты жыццядзейнасці мільёнаў бактэрый, якія могуць актыўна развадзіцца на вашым айкідо-гі. Што можна распачаць, каб пазбавіцца ад гэтага жахлівага смуроду?

1) Пасля заняткаў ніколі не пакідайце кімано ў сумцы.
2) Пасля кожнай трэніроўкі выпаласківайце кімано ў халоднай вадзе.
3) Калі пах застаўся, дадаткова ў ваду можна дадаць 3-4 сталовыя лыжкі звычайнага харчовага воцату. Але не злоўжывайце гэтым.
4) Для прання выкарыстоўвайце пральныя сродкі з араматызатарамі альбо дадавайце кандыціянер.
5) Калі вы ўпэўненыя, што айкідо-гі не будзе даваць усадку, перыядычна мыйце яго пры высокай тэмпературы. Большасць бактэрый загінае пры тэмпературы +60°C...+65°C.
6) У зімовы перыяд вывешвайце кімано на мароз.

Сушка айкідо-гі

Дастаўшы кімано з пральнай машыны, страсяніце яго. Дробныя складкі, якія ўтварыліся цягам прання, разраўнуюцца самі, буйныя – разраўнуйце рукамі. Куртку павесьце на плечкі, і посля высыхання яе, нават, не прыйдзецца прасаваць.

Сушыць кімано лепш на адкрытым паветры. Паколькі ўзімку рэчы сохнуць даўжэй, чым улетку, то да пачатку наступнай трэніроўкі кімано можа быць яшчэ вільготным. Ідеальна, калі вы купіце на змену іншае айкідо-гі. Калі ж у вас няма магчымасці купіць другі камплект, то зімой кімано прыйдзецца сушыць у пакоях. Не рэкамендавана сушыць кімано на батарэі альбо ў сушыльнай машыне.

Прасаванне кімано

Прасаваць мае сэнс толькі кімано з гладкай тканіны. Плеценае кімано гэтага не партрабуе, тым больш, калі вы яго правільна высушылі.

Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Таксама глядзіце

Падзяліцеся