Пояс кімано завецца обі. Існуе некалькі спосабаў, як завязаць обі. Тут мы пакажам адзін з найбольш распаўсюджаных спосабаў. Ягоная вартасць у тым, што вузел атрымліваецца трывалым (а значыць, самаадвольна не развязваецца) і пляскатым (таму не замінае пры выкананні тэхнік айкідо).

Звярніце ўвагу на наступныя дэталі.

  • Айкідо-гі заўсёды (як для мужчын, так і для жанчын) трэба захінаць справа налева. Злева направа японцы захінаюць кімано толькі на нябожчыках.
  • Пояс мае быць гэткай даўжыні, каб яго можна было двойчы абкруціць вакол таліі, а пасля завязвання канцы обі былі крыху ніжэй ніжняга краю курткі.
  • Завязаўшы обі важна сачыць, каб пояс не перакруціўся ў вас за спінай, паколькі падчас падзенняў непатрэбныя складкі павялічваюць рызыку атрымаць садно ці траўму.
  • Пасля таго, як вы завязалі пояс, ягоныя канцы павінны мець аднолькавую даўжыню.
  • Калі на поясе вышыта вашае імя і назва клуба, то завязаўшы обі, сваё імя вы мусіце ўбачыць з левага боку, а назву клуба – з правага.

Разгледзім працэс завязвання пояса на кімано ў асноўных фазах.

Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?Як завязаць пояс кімано?

Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Таксама глядзіце

Падзяліцеся