Айкідо трэніроўка для пачаткоўцаўТакім чынам, вы вырашылі прыйсці ў клуб Муманкан на сваю першую трэніроўку айкідо. Мы дамо вам некалькі простых рэкамендацый і парад, якія дазволяць вам хутчэй прызвычаіцца да нязвыклых абставінаў.

Тыповае пытанне, якое заўсёды паўстае ў тых, хто жадае займацца айкідо – што з сабой трэба ўзяць на першую трэніроўку?

Вазьміце з сабой

  1. Спартыўную форму (штаны і майку); адзенне павінна быць свабодным, каб не скоўваць вашыя рухі. Некаторыя пачаткоўцы прыходзяць на заняткі айкідо ў шортах. Аднак мы не рэкамендуем вам апранаць шорты на трэніроўку. Падчас размінкі выконваюцца рухі ў становішчы сувары-ваза (на каленках). Да таго ж, напрацоўка некаторых тэхнік айкідо вымагае, каб вы апускаліся на каленкі. Такім чынам, у шортах вы рызыкуеце даволі хутка параздзіраць на каленках скуру.
  2. Пантофлі, каб прайсці з пакою для пераапранання ў залу. Уваходзіць у залу без абутку – лічыцца благім тонам, паколькі бруд з падлогі потым патрапіць на татамі, таму што трэніроўка праходзіць басанож.
  3. Ручнік і мыла, калі пасля заняткаў вы захочаце ўзяць душ.

Перад трэніроўкай

Здыміце з сябе ўсе ўпрыгажэнні, кольцы, бранзалеты, ланцужкі, завушніцы, наручны гадзіннік. Не пакідайце грошы і каштоўныя рэчы ў пакоі для пераапранання – пакладзіце ўсё ў сумку і забярыце яе з сабой у залу.

Увайшоўшы ў дадзё (а таксама перад выхадам з яго) неабходна пакланіцца ў бок месца, дзе знаходзіцца партрэт Марыхея Ўэсібы. Гэта адно з патрабаванняў этыкету. Потым падыдзіце да сэнсэя і пазнаёмцеся. Калі вы бачыце, што сэнсэй заняты, пачакайце, пакуль ён вызваліцца і зможа звярнуць на вас увагу.

Калі ў вас была якая-небудзь траўма, абавязкова паведаміце пра гэта. Увогуле, мы рэкамендуем папярэдзіць інструктара пра ўсе асаблівасці стану вашага здароўя. У Клубе Айкідо Муманкан кожны навучэнец павінен мець медыцынскую даведку.

На занятках

Айкідо трэніроўка для пачаткоўцаўАйкідо трэніроўка для пачаткоўцаўКожная трэніроўка пачынаецца з вітання. Па камандзе ўсе вучні сядаюць у адну лінію. Справага боку ад партрэта Марыхея Ўэсібы сядаюць старшыя навучэнцы, далей – малодшыя. Пачаткоўцы сядаюць напрыканцы злева. Вітанне – гэта паклон (ці рэй). Спачатку ўсе кланяюцца партрэту Заснавальніка айкідо Марыхея Ўэсібы, потым вучні кланяюцца сэнсэю, а сэнсэй – вучням. Рэй – гэта традыцыйны элемент японскай культуры і прыкмета добрага тону. Японцы кланяюцца адзін аднаму пры сустрэчы, пры развітанні ці ў знак просьбы... Таму паклон партрэту Ўэсібы – гэта даніна павагі Заснавальніку айкідо, паклон сэнсэю – гэта павага, просьба навучыць і знак таго, што вы гатовы слухаць яго і выконваць ўсе загады. Паклон пасля заняткаў – гэта падзяка за трэніроўку, за новыя веды, а таксама развітанне.

Айкідо трэніроўка для пачаткоўцаўМы не марнуем час на агульнафізічныя практыкаванні. Размінка складаецца выключна са спецыяльных рухаў і страховак.

Таму лепш загадзя прыйсці ў залу, за 10-15 хвілінаў да пачатку. У гэткім выпадку ў вас будзе дастаткова часу, каб падрыхтавацца да трэніроўкі, зрабіўшы традыцыйныя практыкаванні. Нагадаем, АФП-размінку трэба выконваць наступным парадкам: зверху ўніз (г.зн. спачатку размінаецца галава і шыя, потым – верхні плечавы пояс, тулава і ногі) альбо наадварот – знізу ўверх.

Тым, хто хоча больш падрабязна пазнаёміцца з размінкай для ўсходніх адзінаборстваў, мы раім паглядзець трэніровачны комплекс для расцяжкі (на расейскай мове), які дэманструе майстар усходніх адзінаборстваў, чэмпіён ушу, акцёр і каскадзёр Джамал Ажыгірэевіч Ажыгірэй.

Калі вы не паспелі да пачатку трэніроўкі, то забараняецца ўваходзіць на татамі без дазволу сэнсэя. У гэтым выпадку проста падыдзіце да краю татамі ды падыміце руку, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Пасля таго, як вы атрымаеце дазвол, можна далучыцца да групы.

Больш падрабязна пра тое, як праходзіць трэніроўка ў Клубе Айкідо Муманкан можна прачытаць у артыкуле "Будні трэніровак". Аднак, вы, хутчэй за ўсё, будзеце выконваць больш простыя заданні. Можа мы вас засмуцім, але не чакайце, што на першай трэніроўцы вы адразу ж навучыцеся нейкім прыёмам. Усё пачнецца з вывучэння базавых рухаў і страховак – гэта адна з асноў поспеху ў засваенні айкідо.

Тутака неабходна заўважыць, што кожны чалавек па-рознаму ўспрымае айкідо. Адзін усе рухі, як кажуць, "хапае з лёту", а другому трэба падумаць. Галоўнае пры гэтым – не хвалявацца наконт таго, што ў вас нешта не атрымліваецца. Важна другое – разумець, што цягам навучання айкідо, вашае цела зазнае адпаведныя змены. Паступова яно набывае такую форму, якая дазваляе вам выконваць тэхніку абранага баявога адзінаборства і стабільна ўдасканальвацца. Таму ўпарасць і праца ў канчатковым выніку прынясуць плён, і вы засвоіце тое, чаго прагняце.

На што яшчэ варта звярнуць увагу?

  • Калі сэнсэй нешта тлумачыць ці дае чарговае заданне групе, вам неабходна спыніць практыкаванне і сесці, нават, калі заданне прызначана не вам.
  • Калі ў час трэніроўкі вам неабходна выйсці з залы, трэба падысці да сэнсэя (ці інструктара, які з вамі працуе) і атрымаць дазвол.

Больш падрабязна правілы паводзінаў на айкідо трэніроўцы выкладзены на нашым вэбсайце ў асобным артыкуле.

Пасля заняткаў вы можаце падысці да сэнсэя і атрымаць адказы на дадатковыя пытанні наконт аплаты, парадку наведання трэніровак, методыкі навучання і г.д. Да таго ж, мажліва і ў сэнсэя да вас будуць якія пытанні.

Жадаеце далучыцца да нас? Першая трэніроўка бясплатна! Абярыце залу і прыходзьце.

Абярыце залу

Таксама глядзіце

Падзяліцеся