У сувязі з эпідэміялагічнай сытуацыяй, якая выклікана COVID-19, для наведвання трэніровак вам неабходна паказаць сэртыфікат аб вакцынацыі супраць каронавіруснай інфекцыі.
Айкідо семінар у Мінску
Віталь Голешаў (4 Дан Айкідо, кіраўнік Клуба Айкідо Муманкан) праводзе айкідо семінар. Семінар адбудзецца ў залі барацьбы СК "Уручча", вул. Героеў 120-й дывізіі 11, Мінск. Пачатак у 19:00. Больш інфармацыі па тэлефоне: (+375-44) 594-0941.
Айкідо семінар у Магілёве
Андрэй Мастоўнікаў (6 Дан Айкідо, старшыня Беларускай Федэрацыі Айкідо) і Вольга Мастоўнікава (5 Дан Айкідо, афіцыйны прадстаўнік сэнсэя Стывена Сігала ў Рэспубліцы Беларусь) праводзяць айкідо семінар. Семінар адбудзецца ў Спарткомплексе "Дынама", вул. Касманаўтаў 53, Магілёў.
Віншуем
. Віншуем Аляксея Папова з паспяховай атэстацыяй на 3 Дан Айкідо Айкікай. Віншуем Вадзіма Леўшунова і Дзмітрыя Грузіцкага з паспяховай атэстацыяй на 1 Дан Айкідо Айкікай. Сябры, жадаем вам здароўя і тэхнічнай дасканаласці на шляху засваення Айкідо!
Семінар пад кіраўніцтвам Мастоўнікава А.В.
Беларуская Федэрацыя Айкідо ладзіць навучальна-атэстацыйны семінар пад кіраўніцтвам А.В. Мастоўнікава (6 Дан Айкідо Айкікай). Семінар пройдзе у залі барацьбы Спарткомплексу БДУІР па вул. П. Броўкі 4А.
Навіны 2020 году
AikiStreet Fight у Маскве
. Абвяшчаем набор у трэніровачныя групы AikiStreet Fight. AikiStreet Fight – гэта сучасная сістэма самаабароны, пабудаваная на прынцыпах айкі. Запрашаем усіх, хто жадае. – Адрас: Вул. Мясніцкая 15, Масква. – Расклад заняткаў: панядзелак, чацьвер, з 21:00 да 22:00. – Заняткі праводзе: Віталь Юр'евіч Голешаў (4 дан айкідо; да айкідо займаўся: боксам, каратэ шатакан, кікбоксінгам, саньда, рукапашным боем у перыяд службы ў ПДВ). – Тэлефануйце: (+7-906) 551-4461.
Айкідо семінар Макоты Іта не адбуздецца
. З-за пандэміі карона-вірусу айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта, які анансаваны на 28-30 траўня 2020 года, адкладзены на невызначаны час.
Карантын у клубе працягнуты да 1 чэрвеня 2020
. Увага! Карантын у Клубе Айкідо Муманкан працягнуты да 1 чэрвеня 2020 году. Заставайцеся дома!
У клубе карантын. Заставайцеся дома!
. Сябры, у сувязі з эпідэміяй COVID-19, што выклікана каронавірусам, і небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у Клубе Айкідо Муманкан абвешчаны КАРАНТЫН да 1 траўня 2020 году. У гэты перыяд треніроўкі праводзіцца не будуць.
Беражыце сябе і сваіх крэўных. Заставайцеся дома, калі ласка!
Айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта
З 28 да 30 траўня 2020 году ў Мінску адбудзецца навучальна-атэстацыйны семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта (VI Дан Айкідо, інструктар Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё).
Семінар пройдзе у залі барацьбы Спарткомплексу БДУІР па вул. П. Броўкі 4А. Расклад семінару і ўмовы ўдзелу глядзіце на сайце БФА.
Навіны 2019 году
Навучальна-атэстацыйны семінар у Мінску
З 7 па 12 снежня 2019 Беларуская Федэрацыя Айкідо ладзіць міжгарадзкі навучальна-атэстацыйны айкідо-семінар пад кіраўніцтвам А.В.Мастоўнікава. Для членаў федэрацыі ўдзел у семінары бясплатны.
Трэніроўкі Каторы Сінта-ру ў Мінску
Увага! У Клубе Айкідо Муманкан збіраецца навучальна-трэніровачная група па Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру (традыцыйная японская школа фехтавання). Запрашаем усіх, хто пажадае. – Заняткі праводзіць Максім Шырко (III Дан Айкібудо, II Дан Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру). – Трэніроўкі адбываюцца па адрасе: Мінск, вул. Караля 7. – Расклад: панядзелак, серада, пятніца з 21:00 да 22:00. – Дадатковыя пытанні можна задаць па телефоне: (+375-29) 686-8024.
Айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта
З 30 траўня да 2 чэрвеня 2019 году ў Мінску адбудзецца навучальна-атэстацыйны семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта (VI Дан Айкідо, інструктар Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё).
Семінар пройдзе у залі барацьбы Спарткомплексу БДУІР па вул. П. Броўкі 4А. Расклад семінару і ўмовы ўдзелу глядзіце на сайце БФА.
Навіны 2018 году
Айкідо-семінар у Мінску
З 7 па 9 снежня 2018 Беларуская Федэрацыя Айкідо ладзіць міжгарадзкі навучальна-атэстацыйны айкідо-семінар пад кіраўніцтвам асноўных інструктароў БФА. Для членаў федэрацыі ўдзел у семінары бясплатны.
Семінар Вітая Голешава ў Тверы
1 і 2 снежня 2018 году ў Тверы адбудзецца айкідо-семінар пад кіраўніцтвам Віталя Голешава (IV Дан Айкідо Айкікай). – Адрас: Клуб адзінаборстваў "Чорны насарог", ГЦ "Марозаўскі" (6 паверх), вул. Двор Пралетаркі 7, Твер. – Расклад: –– 1 снежня – з 10:00 да 12:00; з 14:00 да 17:00. –– 2 снежня – з 10:00 да 11:30; з 13:00 да 15:00. Пра ўмовы ўдзелу можна даведацца па тэлефоне: (+7) 9201671761.
12 і 13 траўня 2018 году ў Сочы адбудзецца семінар па айкідо пад кіраўніцтвам Віталя Голешава (IV Дан Айкідо Айкікай, кіраўнік Клуба Айкідо Муманкан). – Месца правядзення: спартыўная школа № 10, вул. Леніна, Адлер, Сочы. – Расклад смінару: –– субота, 12.05.2018: з 17:00 да 20:00. –– нядзеля, 13.05.2018: з 15:00 да 19:00. Больш падрабязна пра семінар і умовы удзелу можна даведацца ў Веранікі Казловай па тэлефоне: (+7) 9673174723.
Віншуем
. Віншуем Вадзіма Лешчыка з паспяховай атэстацыяй на I дан Айкідо Айкікай. Жадаем Вадзіму здароўя, удачы і наступных поспехаў на Шляху Айкідо!
Навучальна-атэстацыйны семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта
З 19 да 22 красавіка 2018 году ў Мінску адбудзецца штогадовы міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта (VI Дан Айкідо, інструктар Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё).
Семінар пройдзе у залі барацьбы Спарткомплексу БДУІР па вул. П. Броўкі 4А. Расклад семінару і ўмовы ўдзелу глядзіце на сайце Беларускай Федэрацыі Айкідо.
Навіны 2017 году
Другі семінар Сяргея Патапкава па Каторы Сінта-ру
15-16 снежня 2017 у Мінску адбудзецца другі семінар Сяргея Патапкава па Каторы Сінта-ру. – Месца правядзення: Мінск, вул. Караля 7, СДЮШАР 7. – Расклад семінара: –– пятніца, 15.12.2017: з 19:30 да 22:00. –– субота, 16.12.2017: з 16:00 да 18:00. – Кошт: 1 дзень – 15 руб, 2 дні – 20 руб. Па пытаннях ўдзелу тэлефануйце: Голешаў Віталь Юр'евіч, (+375-29) 754-1615.
Семінар пад кіраўніцтвам Мастоўнікава А.В.
24 і 25 лістапада 2017 Беларуская Федэрацыя Айкідо ладзіць навучальна-атэстацыйны семінар пад кіраўніцтвам Мастоўнікава А.В. (V Дан Айкідо Айкікай). Як і заўсёды, для членаў федэрацыі ўдзел у семінары бясплатны.
Рэгулярныя трэніроўкі па Каторы Сінта-ру ў Мінску
З 2 кастрычніка 2017 у Клубе Айкідо Муманкан пачынаюцца рэгулярныя трэніроўкі па Тэнсін Сёдэн Каторы Сінта-ру (накірунак сэнсэя Ёсіё Сугіно). Фармуецца асобная група. Жадаеце стаць самураем? Тады – хуценька да нас! – Адрас: Мінск, вул. Караля 7. – Расклад: панядзелак, серада з 21:00 да 22:00. – Тэлефануйце: (+375-29) 754-1615.
Абанемент на тры восеньскіх месяца коштам двух
Абвяшчаем набор у дзіцячую групу айкідо ў зале барацьбы СК "Уручча". Для пачаткоўцаў ладзім АКЦЫЮ – АБАНЕМЕНТ НА ТРЫ ВОСЕНЬСКІХ МЕСЯЦА КОШТАМ ДВУХ! Адказы на пытанні можна атрымаць, патэлефанаваўшы на нумары: (+375-29) 695-2004 альбо (+375-29) 754-1615. Запрашаем да заняткаў.
Праводзім групавыя заняткі па самаабароне для карпаратыўных кліентаў. Памер групы – ад 4 да 8 чалавек. Стандартная праграма падрыхтоўкі ўтрымлівае: кідкі, утрыманні, ударную тэхніку; абарону ад нападу некалькіх чалавек; работу супраць узброеннага праціўніка. Праграма можа быць скарэктавана ў адпаведнасці з спэцыфікай вашай установы. Трэніроўкі будуць карысныя супрацоўнікам служб бяспекі і аховы крамаў, гандлёвых цэнтраў і камерцыйных прадпрыемстваў. З ўсімі пытаннямі звяртайцеся па тэлефону: (+375-29) 754-1615.
Віншуем
. Віншуем Марыю Аляксандраву, Сяргея Аляксандрава і Аляксея Папова з паспяховай здачай атэстацыйных іспытаў на 2 Дан Айкідо Айкікай. Жадаем здароўя і тэхнічнай дасканаласці на шляху засваення Айкідо.
. Віншуем Аляксандра Жыня (інструктара клуба Муманкан у Наваполацку) і Вячаслава Аграднічэўскага (інструктара клуба Муманкан у Віцебску) з паспяховай атэстацыяй на 1 дан Айкідо Айкікай.
Навучальна-атэстацыйны семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта
З 9 да 12 сакавіка 2017 году ў Мінску адбудзецца міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо-семінар пад кіраўніцтвам інструктара Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё спадара Макоты Іта (VI Дан).
– Месца, дзе адбудзецца семінар: Мінск, вул. Петруся Броўкі 4А, Спартыўны комплекс "БДУІР", зала барацьбы. – Расклад семінару гл. на сайце Беларускай Федэрацыі Айкідо.
Семінар Віталя Голешава па айкі-дзюцу Муманкан
адбудуцца адкрытыя заняткі па айкі-дзюцу (накірунак самаабароны – айкі-дзюцу Муманкан). Запрашаюцца ўсе, хто пажадае. – Праводзіць: Голешаў В.Ю. (кіраўнік Клуба Айкідо Муманкан, IV дан айкідо). – Тэма заняткаў: "Варыятыўнасць тэхнікі ў залежнасці ад розных відаў атак". – Час: з 10:00 да 12:00. – Адрас: Віцебск, вул. Камсамольская 36, ДЮСШ-3. – Арганізатар: Клуб Айкібудо і Каторы Сінта-ру Сін Ган Дадзё.
26 лістапада 2016 БФА ладзіць навучальна-атэстацыйны айкідо семінар. Кіраўнік семінару Мастоўнікаў А.В. (V Дан Айкідо Айкікай). Для членаў БФА ўдзел бясплатны.
З 14 да 17 красавіка 2016 году ў Мінску адбудзецца міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо-семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта (VI Дан, інструктар Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё). Адрас: Беларусь, Мінск, вул. Петруся Броўкі 4А, Спартыўны комплекс "БДУІР", зала барацьбы.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы ўдзелу ў семінары і пражыванні гл. на сайце Беларускай Федэрацыі Айкідо.
5 і 6 снежня 2015 Беларуская Федэрацыя Айкідо ладзіць міжгародні навучальна-атэстацыйны айкідо семінар пад кіраўніцтвам Мастоўнікава А.В. (V Дан Айкідо Айкікай). Для чальцоў БФА ўдзел у семінары бясплатны.
21 і 22 лістапада 2015 г. у Наваполацку пройдзе адкрыты навучальны айкідо семінар Віталя Голешава (IV Дан). Расклад: – 21 лістапада 2015 (субота) – з 19:00 да 21:00; – 22 лістапада 2015 (нядзеля) – з 11:00 да 13:00. Адрас: Спарткомплекс "Атлант" (зала барацбы), вул. Маладзёжная 49А.
20 красавіка 2015. Віншуем Аляксея Папова, Марыю Аляксандраву і Сяргея Аляксандрава з паспяховай здачай атэстацыйных іспытаў на першы Дан Айкідо Айкікай. Жадаем здароўя, удачы, тэхнічнай дасканаласці і далейшых поспехаў на шляху засваення Айкідо.
З 16 да 19 красавіка 2015 году ў Мінску адбудзецца штогадовы міжнародны навучальна-атэстацыйны айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта (VI Дан Айкідо, інструктар Сусветнага цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Дадзё).
Семінар пройдзе у залі барацьбы Спарткомплексу БДУІР па вул. П. Броўкі 4А. Расклад семінару і ўмовы ўдзелу глядзіце на сайце Беларускай Федэрацыі Айкідо.
16-17 траўня 2014 у Наваполацку пройдзе айкідо-семінар пад кіраўніцтвам Віталя Голешава.
6 красавіка 2014. Сардэчна віншуем Аляксандра Несцюка, інструктара Клуба Айкідо Муманкан, з паспяховай здачай атэстацыйннага экзамену на II Дан Айкідо Айкікай. Жадаем Аляксандру здароўя, удачы, не спыняцца на дасягнутых выніках і далейшых поспехаў на Шляху Айкідо!
3-6 красавіка 2014 у Мінску адбудзецца айкідо семінар пад кіраўніцтвам шыхана Макоты Іта.
Віншуем старшыню Беларускай Федэрацыі Айкідо Андрэя Васільевіча Мастоўнікава з прысваеннем V Дану Айкідо Айкікай. Зычым Андрэю Васільевічу шчасця, здароўя, удачы і далейшых поспехаў у развіцці айкідо ў Беларусі ды па-за яе межамі.
Навіны 2013 году
13 і 14 снежня 2013 – айкідо семінар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння О-Сэнсэя Марыхея Ўэсібы.
З 6 да 8 снежня 2013 Беларуская Федэрацыя Айкідо праводзе міжгародні навучальна-атэстацыйны семінар айкідо. Семінар пройдзе пад кіраўніцтвам Мастоўнікава А.В. (IV Дан). З пытаннямі ўдзелу і аплаты звяртайцеся па тэлефонах (+375-29) 676-5373, (+375-29) 857-0110.
7 красавіка 2013. Ад усёй душы віншуем Віталя Голешава (кіраўніка Клуба Айкідо Муманкан) і Аляксея Раманюка (кіраўніка Маскоўскага Клуба Айкідо Дзэн Тай) з паспяховай здачай атэстацыйных іспытаў на IV Дан. Зычым здароўя, шчасця, выдатнага настрою і новых поспехаў у развіцці айкідо! Глядзіце кароткі рэпартаж пра іспыты.
4-7 красавіка 2013 у Мінску адбудзецца айкідо семінар пад кіраўніцтвам Макоты Іта.
Інструктару Сусветнага Цэнтру Айкідо Айкікай Хомбу Додзё (Токіё) Макоце Іта прысвоены VI Дан Айкідо Айкікай. Сардэчна віншуем нашага тэхнічнага дырэктара Макоту Іта, ганарымся ягонымі поспехамі ды зычым не спыняцца на дасягнутым!
Сяргею Валер'евічу Рычкову, кіраўніку Школы мастацтваў бою Будо Кай (Масква), прысвоены V Дан Айкідо Айкікай. Віншуем! Зычым тэхнічнай дасканаласці, далейшых поспехаў на шляху развіцця і распаўсюджання айкідо ў нацыянальным і сусветным маштабе.